X Праца M. І. вялася далей ужо цалкам згодна „Інструкцыі да зьбіраньня народнага слоўніка-тэрмінолёгічнага матар'ялу ў беларускай мове", выдадзенай Камісіяй для ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы ў 1925 г., —i к пачатку 1926 г. у яго сабралася больш 10.000 запісаў. Аднак асноўны лексыкалягічны матар'ял быў нявычарпаны, запісы, сабраныя экспэдыцыйным мэтадам, патрабавалі праверкі, працу трэба было весьці хутчэй, бо, апрача звычайнай для кожнае мовы зьмены яе. мова Віцебшчыны вельмі інтэнсіўна пачала адчуваць уплыў літаратурнай мовы, якая хлынула праз школу пры пасярэдніцтве вучняў i кніг, што дзеці чыталі i дома, а таксама праз установы, якія паволі пачалі перахадзіць у беларускую мову. К алі-б зьбіраньне слоўнікавага матарсялу зацягнуць— яно адбіла-б тыя зьмены, якія вытвараліся ў народнай мове,— i гэта значна ускладніла-б задачу апрацаваньня слоўніка жывой народнай мовы. А для таго, каб адзін чалавек сабраў увесь матар'ял— неабходны вельмі доўгі працяг часу. 3 прычыны гэтага М. 1. зьвярнуўся ў Праўленьне Віцебскага Акруговага Таварыства, як навуковы сакратар яго, з прапановаю арганізаваць слоўнікавую працу ў Віцебшчыне, а так сама камісію для ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы ў Інстытуце Беларускай Культуры за дапамогай сваей працы i праз мясцовы друк, установы i непасрэдна да шырокіх колаў насельнасыді Віцебшчыны з просьбаю зьбіраць слоўнікавы матар'ял i прысылаць Таварыству. Праўленьне Таварыства Краязнаўства ўхваліла арганізаваць слоўнікавую камісію, вызначыўшы M. I. старшынёй яе. Сакратаром быў запрошаны C. K. C o б а л ь, які да апошняга часу дапамагаў у перапісцы з карэспандэнтамі i установамі. Мясцовым краязнаўчым організацыям была дадзена дырэктыва на конт збору слоўнікавага матар'ялу членам! краяўзнаўчае сеткі. Камісія для ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы, упаўнаважыўшы M. I. на збор i ўкладаньне Віцебскага краёвага слоўніка, прыслала Та
Дадатковыя словы
матарял, матарялу
18 👁