У верасьні 1924 году ў часе працы на вёсцы ў Віцебшчыне адзін з нашых членаў— Мікалай Іванавіч К а с ь п я p о в i ч зарэгістраваў некаторыя словы мовы Віцебшчыны для практычных патрэб бягучае працы, што i зьявілася пачаткам сыстэматычнае работы ў гэтым кірунку. Уласьцівасьці службы M. L, як інспэктара AHA, вымагалі бадай бязупынных разьездаў па акрузе, асабліва на працягу зімы, вясны й восені. Гэта спрыяла выкананьню пастаўленнага заданьня зьбіраць факты мясцовае мовы. У часе разьездаў M. І. па Віцебшчыне шляхам гутарак з селянамі ў іх звычайнай абстаноўцы i з возчыкамі, якія наймаліся вазіць яго па справах службы, а таксама бываючы на кірмашох, фэстах i ў іншых мясцох, дзе зьбіралася шмат народу, ён рэгістраваў асаблівасьці вымаўленьня, словы, цікавыя злучэньні слоў i г. д,, не зважаючы, ці супадаюць яны з літаратурнаю моваю, або чужаземнаю, нават, i адзначаючы месца запісу, час. а бывала i фамілію таго, ад каго чуў. Пакрысе зьбіраўся багаты матар'ял, выяўлялася патрэба больш шырокай працы ў дадзеным кірунку. Таму ў 1925 г. Праўленьне Віцебскага Акруговага Таварыства Краязнаўства, адказным працаўніком якого M. І. тады быў, па сваей ініцыятыве, а таксама ў адказ на заклік Камісіі для ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы ў Інстытуце Беларускай Культуры даручыла аднаму з сваіх членаў эрганізаваць камісію для ўкладаньня слоўніка жывой мовы Віцебшчыны, членам якой зараней лічыўся M І. Дзякуючы розным прычынам, арганізацыйны сход камісіі не адбыўся аж да восені 1925 году, калі арганізатар яе выехаў з Віцебшчыны
Дадатковыя словы
матарял
19 👁