ДРУКАВАНЬНЕ, н. — печатание. Даўней ён жыў з друкаваньня набойкі (Ісачкава, Аз. р.).
ДРУКАВАНЫ, ДРУКОЎНЫ — печатный. Кап нас наўчыць цяцерь, дык нада дужа буйныя друкаваныя буквы (Халамер'е, Аз. р.). Я ўжо ўмею чытаць друкоўныя буквы (Навікі, Віц. р.).
ДРУКАВАЦЬ, дзс. — печатать. Друкуюць нешта, бач (Сянно, Сен. р.).
ДРУКАР, а, м. — печатник. Наш друкар удала набіваў сыяны (Ісачкава, Аз. р.).
ДРУКАРНЯ, ж. — типография. Наша друкарня ў горадзі маленькая (Сянно, Сен. р.).
ДРУКІ, н. — приспособление для сушки гороха, вики и т. п. Кладзі авёс у друкі (Мікалаёва, Куз. р.).
ДРУЧКА, ж. — щетка для чесания льна. Янка зрабіў дручку (Павульле, Чаш. р.). Пар. драчка.
ДРУЧОК, а, м. — палка. Баба дручком перабіла парасяці нагу (Альшанка, Чаш. р.).
ДРЫВІЦЬ, дзс. — бредить. Ён ужо дрівіць стаў (Чарніца, Лёз. р.).
ДРЫГАЛКА, ж. — длинное тяжелое весло из бревна на конце плота (в передней и задней его части) служащее вместо руля. Навалісь на дрыгалку (Падбярэзьзе, Віц. р.).
ДРЫГАЦЕЦЬ, дзс. — дрожать. Аж зямля ад грому дрыгацела (Пацкава, Сен. р.).
ДРЫГАЦЬ, дзс. — дергать ногами Перастань дрыгаць (Чарнагосьці, Беш. р.).
ДРЫГВА, ж. — 1) трясина. Ня пускай скаціну на дрыгву (Каўлякі, Беш. р.). Пар. дражка; 2) холодное (кушанье). Нажорся дрыгвы, ажны яго расьперла (Рулёўшчына, Сен. р.).
ДРЫЖАЦЬ, дзс. — дрожать. Ён ад холаду дрыжаў (Сянно, Сен. р.).
ДРЫЛІХ, а, м. — самотканная юбка. Німа крамнага, дык і дрыліх зносіш (Сукрэмна, Сен. р.). Прыгожы твой дрэліх (Заазер'е, Сен. р.).
ДРЫЛІХІ, оў, м. — самотканный цветной холст. Сёлета мы выткалі 5 губак дрыліхоў (Сянно, Сен. р.).
ДУБ, а, м. — дуб. Quercus pedunculata Ehrh. Дуб расьце у нашым лесе (Раіны, Аз. р.).
ДУБАВЕЦЬЦЕ, зб. — пустяки. Нашто ты запісаваеш гэта дубавецьце? (Доўгае, Беш. р.).
ДУБАЛЬТ, у, м. — двойное количество. За тое яму абышлося ў дубальт (Сянно, Сен. р.).
ДУБАЛЬТОВЫ — двойной. У кажусе дубальтовы каўнер (Шпакі, Сір. р.).
ДУБАСІЦЬ, дзс. — очень сильно бить. Шкода было глядзець, як Грышка дубасіў каня (Лужасна, Куз. р.).
ДУБЕЦ, а, м. — прут. Дзяўчаты зачым вы пошыб'ю кідаеце у кароў каменьнем — лучча сьцебаніце дубцом ці пугай, а то заб'ецё (Макеенкі, Аз. р.).
ДУБЭЛЬТКА, ж. — двухствольное ружье. У яго добрая дубэльтка (Селядцова, Беш. р.).
ДУБІЦА, ж. — челн выдолбленный в виде корыта. Я на сваёй дубіцы лавіў рыбку (Мікалаёва, Куз. р.).
ДУБОЎКА, ж. — дубовая кадка. Яшчэ летась я купіў сваю дубоўку (Каралёва, Выс. р.).
ДУБРАЎКА, ж. — лапчатка Potentilla Tormentilla Neck. Дубраўкі нарві ды палячы (Лужасна, Куз. р.).
81 👁