ДРАБЯЗА, ДРАБЯЗГА, ж.— мелочь. Пабяжы на ток сабраць драбязу (Пяцігарск, Беш. р.). Драбязгу аддай коням (Навікі, Беш. р.).
ДРАГБА, ж.—топь. У гэтым балоце такая драгба, што і вылесьці ня можна (Аськершчына, Беш. р.).
ДРАЖАКА, (ДРЫЖАКА), ж.— дрожь. Зьлез я з печы, дык як узяла мяне дражака! (Вядрэнь, Чаш. р.). Дрыжака мяне бярэ ад холаду (Пажарышча, Беш. р.).
ДРАЖКА, ж. — трясина. Там дражка такая, што не прайці (Чараўкі, Сен. р.).
ДРАЖНІЦЬ, дзс. — дразнить. Дражняць яго дзеці (Рудня, Аз. р.).
ДРАКА, ж.—1) железный инструмент на подобие циркуля для более плотного припуска бревна во время постройки. Вазьмі драку--будзем рубіць хату (Сьвеча, Беш. р); 2) выемки в бревнах произведенные вышеуказанным инструментом для более плотного прилегания друг к другу. Каб бярвеньні шчытна прыхадзіліся адно к аднаму—выбіраюць драку (Асінаўка, Беш. р.).
ДРАЛА—бегом. Ён за намі, а мы—драла (Выгары, Куз. р.).
ДРАНІЦА, ДРАНКА, ж. — колотая дощечка для покрытия крыш. Хата накрыта драніцамі (Мікалаёва, Куз. р.). Страха пакрыта дранкамі (Падрэзы, Чаш. р.).
ДРАНКУЛЬКА, ж.—вид дроби, небольшая пуля. Аддай мне еты дранкулькі, а я табе дам пораху (Баравыя, Куз. р.).
ДРАНЦЬВЕЛЫ — окоченелый. Зусім дранцьвелы ад холаду (Асінаўка, Выс. р.).
ДРАНЦЬВЕЦЬ, дзс.—коченеть, деревянеть. Нядобра сядзець— нага дранцьвее (Алексінічы, Сен. р.).
ДРАПАК, а, м. — 1) пружинная борона. Астап мае драпак (Вішкавічы, Чаш. р.). Пар. дзярбак; 2) танец. Чаго ты ня граеш драпака? (Яноўшчына, Беш. р.).
ДРАПАКА ЗАДАВАЦЬ — удирать бегом. Прыдзецца драпака задаваць (Доўгае, Беш. р.).
ДРАПАНУЦЬ, дзс. — быстро удрать. Як драпанулі ў лес! (Доўгае, Беш. р.).
ДРАПАЦЬ, дзс.--царапать. Кот усю ноч драпаў (Выгары, Куз. р.).
ДРАПЕЖНЫ—хищный, грабительский. Драпежны гэты воўк (Касьцюкі, Куз. р.).
ДРАПНІК, а, м.—арапник. Як выдзьвінуў яго драпнікам! (Прыгаўкі, Сір. р.).
ДРАТАВАНЫ — свитый из шести и более частей. Я зьвіў сабе дратаваную пугу (Сянно, Сен. р.).
ДРАТАВАЦЬ, дзс. — топтать. Коні дратуюць Апанасава жыта (Чараўкі, Сен. р.).
ДРАТВА, ж.—толстая сапожная нитка. Падай мне дратвы— трэба боты шыць (Сянно, Сен. р.).
ДРАТЫ—дранный. Драты луб сушылі (Пяцігарск, Беш. р.).
ДРАЦЦА, дзс. — 1) лезть. У нашай Стахванеі пуза дзярэцца на нос (Азярэцк, Сен. р.); 2) врываться. Сабака дзярэцца з будкі (Астроўна, Віц. р.).
ДРАЦІНА, ж. — проволока. Дужа мяккая драціна (Аськершчына, Беш. р.).
ДРАЦОЎКА, ж.—лопата. Тутацькі трэба драцоўка (Навасёлкі, Сен. р.).
ДРАЦЬ, дзс.—1) драть, рвать. Не дзяры сарочкі (Лятоўшчына, Куз. р.); 2) царапать. Ён мне дзярэць цела (Сянно, Сен. р.).
78 👁