ДАТУЛЬ—1) до тех пор. Датуль буду прасіць, пакуль ня дасьць (Перавоз, Сір. р.); 2) до того места. Вунацькі датуль дацягні, ды кінь (Беліца, Сен. р.).
ДАЎБАЦЬ, дзс.—долбить, выдалбливать. Пакінь ночвы даўбаць ды ідзі сюды (Расна, Сен. р.).
ДАЎБЕНКА, (ДАЎБЁНКА), ж.—боченок или иная посуда выдолбенная из целых кусков дерева. Няхай ён зробіць даўбенку (Нямойта, Сен. р.). Даўбёнка стаіць з мукой (Алексінічы, Сен. р.).
ДАЎБЕШКА, ДАЎБНЯ, ж.—колотушка, долбня. Гэта палена без даўбешкі не разаб'еш (Бешанкавічы, Беш. р.). Дровы б'юць даўбнёй (Пустынкі, Сен. р.).
ДАЎГІ—длинный. Улетку адвечарак даўгі (Навікі, Віц. р.).
ДАЎЖЭЙ—длинее. У Пракопа нос даўжэй чым у Грышкі (Лясьнікі, Сен. р).
ДАЎЖЭННЫ—очень длинный. Даўжэннае бярно ўкралі (Чашнікі, Чаш. р.).
ДАЎЖЭЦЬ, дзс.—удлинняться, длинеть. Яе валасы усё даўжэюць (Выгары, Куз. р.).
ДАЎЖЫНЯ, ж.—длина. Даўжыня пуні 20 аршын (Пятніцкая, Беш. р.).
ДАЎКАТА, ДАЎКАТНЯ, ж.—давка, теснота. У прудзе заўсёгды даўката (Лужасна, Куз. р.). На рынку даўкатня (Раманаўка, Сен. р.).
ДАЎНЕЙ—прежде. Даўней ня так людзі жылі (Лоўжа, Сір. р.).
ДАЎНІНА, ж.—старина. У даўніну ня так было (Застадольле, Сен. р.).
ДАЎНІЦЬ, дзс.—откладывать, затягивать на долгий срок. Што ета ты даўніш з падаткам? (Ходцы, Сен. р.).
ДАХ, у, м. — крыша. Ляцеў птах цераз божы дах і казаў: «мая сілка гарыць» (пчолы і воск) (Пяцігарск, Беш. р).
ДА ХАТЫ—к дому, домой. К сьмерканью мы чуць дабраліся да хаты (Алексінічы, Сен. р.).
ДАХОДЗІЦЬ, ДАЙСЬЦІ, дзс.—1) доходить, дойти. Чуць дайшоў дадому (Громаць, Гар. р.); 2) взыскивать. Усякі свайго даходзіць (Расна, Сен. р.); 3) отыскивать. Дайшоў свайго каня цераз нядзелю (Дзяды, Сір. р); 4) дознаваться, узнавать. Тамака вы аб ёй усё дайдзецё (Смалякі, Гар. р.).
ДАЦЦА Ў ЗНАКІ — надоесть сильно. Ён мне добра даўся ў знакі (Сянно, Сен. р.).
ДАЧАКАЦЦА, дзс.—дождаться. Я ня мог яго дачакацца (Залесьсе, Чаш. р).
ДА ЧАСУ — временно. Гэта барана будзе служыць да часу (Чарніца, Лёз. р.).
ДАЧКА, ж. — дочь. Багатыр дачкой набіваецца (Купіна, Віц. р.).
ДАШЧАН, а, м.—кадка. Нанасі поўны дашчан вады (Застарыньне, Беш. р.).
ДАШЧАНКА, ж. — лукошко, кадка. Дзядька купіў дашчанку (Сянно, Сен. р.).
ДАШЧЭНТУ—дочиста. Перавярнулі усё дашчэнту (Сялец, Чаш. р.).
ДБАЛАСЬЦЬ, ж.—прилежание, заботливость. Дбаласьці тады ніякай ня было (Сянно, Сен. р.).
ДБАНЬНЕ, н.—забота, попечение. На што мне тваё дбаньне? (Алексінічы, Сен. р.).
ДБАЦЬ, дзс.—заботиться. Ляжыць сусед на баку і дбаць ні аб чым ня хочыць (Кр. Сяло, Беш. р.).
81 👁