ГІДКІ—гадкий, противный. Гідкі чалавек Сідар (Рыбчына, Сір. р.).
ГІЗАВАЦЬ, дзс. — бегать от укуса оводов. Сяньні каровы ўвесь дзень гізуюць (Макеенкі, Аз. р.).
ГІДЗІЦЦА, дзс. — иметь отвращение. Я гіджуся, як другія п'юьць сала (Навікі, Віц. р.).
ГІЛЬ, я, м.—снигирь. Pyrrhula pyrrhula L. Гіля злавіў у сіло (Гарадок, Гар. р.).
ГІНДРЫК, а, м. — танец. Каб гіндрыка скакаць, трэба мець крэпкія боты (Ходцы, Сен. р.).
ГІНУЦЬ, дзс.—пропадать. Гіне ўся праца мая (Доўжа, Куз. р.).
ГІРСА, ж. — костерь. Bromus secalinus L. Ёсьць у нашым жыце і гірса (Пастушонкі, Аз. р.).
ГІЦАЛЬ, я, м.—1) жулик, подлец. Ах ты гіцаль, нашто забіў нашу курыцу? (Сянно, Сен. р.); 2) собаколов. Гіцлі поўну будку сабак павезьлі (Віцебск).
ГЛАДКА — 1) гладко, ровно. Гладка забаранаваў ячмень, як укачаў (Лужасна, Куз. р.); 2) совершенно, совсем. Гладка нічога не магу дзелаць (Стаішча, Чаш. р.).
ГЛАДЫШ, а, м. — кувшин с ручкой. Нацэдзілі два гладыша малака (Застадольле, Сен р.). Поўны гладышак малака (Нямойта, Сен. р.).
ГЛАДЗІЦЬ, дзс.—гладить, выглаживать. Хуць і на лён, але ўжо кінь гладзіць ды цягні барану ў двор (Ульлянавічы, Сен. р.).
ГЛАМАЗДА, аг. — неуклюжий. Гламазда ты, гламазда — ні павернешся! (Купіна, Віц. р.).
ГЛЕБА, ж. — почва. Наша глеба вельмі добрая (Быкоўшчына, Беш. р.).
ГЛЕЙ, ю, м. — вязкая, глинистая почва. Папаў у глей—ботаў не жалей: па вушы абмажышся (Ліпна, Сен. р.).
ГЛЕНЬ, ж.—часть крышы. Луччы разьбіраць крышу гленямі (Навікі, Віц. р.).
ГЛІНА, ГНІЛА, ж.—глина. Гліна ідзе на печы (Бабінічы, Віц. р.). Бяз гнілы і печы ня збудуеш (Заронава, Куз. р.).
ГЛІНІШЧА, н. — место, где вырабатывается сырой кирпич. Ці высах, твой кірпіч у глінішчы? (Чарніца, Лёз. р.).
ГЛІНЬНІЦА, ж.—яма, где копают глину. Ат нас глініца далёка (Аськершчына, Беш. р.).
ГЛІНЯНКА, ж. — глинянная рюмка, чашка. Калі вып'ець глінянку! (Вяжышча, Беш. р.).
ГЛІСЬНІК, а, м. — паслен. Solanum nigrum L. Глісьнік знайдзеш на лехах (Заронава, Куз. р.).
ГЛІЦА, ж.—планка, которая соединяет пазы досок в двери и т. п. Вывалілася з двярэй гліца (Асавец, Беш. р.). Пар. ігліца.
ГЛОМАЗД, у, м.—хлам. Заваліў увесь двор гломаздам (Азярэцк, Сен. р.).
ГЛОТКА, ж. — глотка, горло. Зусім залажыла глотку (Застарыньне, Беш. р.).
ГЛУЗДЫ, оў, м. — могзи, память, сознание. Глузды табе атсохлі, ці што — нешта нічога ня помніш! (Сьвярдлы, Беш. р.).
ГЛУМ, у, м.—1) порча. Бульбы пашло многа ў глум (Сянно, Сен. р.); 2) издевательство. Кінь глум над жонкай, лучшы разьвядзісь (Пятніцкая, Беш. р.).
ГЛУМАЦЬ, ГЛЫМАЦЬ, дзс.—есть. Знашоў скарынку хлеба ды глумаіць (Вядрэнь, Чаш. р.).
ГЛУМІЦЬ, дзс. — 1) портить. Ня глуміця добра (Сянно, Сен. р.); 2) надоедать, шуметь. Досыць табе
84 👁