гыцыюць, што біс капейкі ў кырмані абырванымі зыявюцца к маткі: кармі іх.
Дадзогаць, дадзугаць, дадзыгаць, дадзогацца, дадзугацца, дадзыгацца зак. Дапрыгацца, дабегацца, дурэючы, сваволячы. Яны дадзогыюць у мяне, як дам баню, што цішэй ціхыга лета стануць, уміг асядуцца. Ты зірніка, што яны с саломыю зьдзелылі, ны аторю пірітулувалі ўсё чыста, ну дадзугыюць, палучуць лупку. Каб ты відзіла, як яны капёшкі разьбілі, рустулувалі, дажджы пойдуць і прыпадзець сена, ну другей раз я іх дадзыгыю. Дадзогыіціся вы ў мяне, ні салома, а аторя стала, карова яе і ні нюхнець, ны пацьсьцілку толька. Нійдзе ім німа спакою худзь ба ны мінуту, як толька ны гылывах ня ходзюць, ну дадзугыюцца, німалыю лупку палучуць. Дадзыгыіціся ў мяне, што лазіна пы вас паходзіць, ды ні абы-ікая лазіна, нада еткыю шкоду дзелыць, вазы рызьбіваць.
Дадзяжыць зак. Бадзёра дабегчы, дайсці. Толька яму пымяніця, што ў Сьлёзкых ждуць, зы мінуту дыдзяжыць, пыдгыняць ні нада.
Дадзячыць зак. экспр. 1. Дагаварыць. Пакуль ні дыдзячыць сваіх трілюд, ня пойдзіць. 2. У выніку балбатання набыць непрыемнасці. Дыдзячуць яны ў мяне лухту, што пыпрашу вежліва.
Дадрынкаць, дадрынкацца зак. 1. Атрымаць непрыемнасці ў выніку ляскання. Адбярі жылізячча ды пызыкідай, дадрынкыюць, што пальцы пыдбіваюць. Тама краі войстрыя, дадрынкыісься — пальцы парежыш, во табе й дрынкыньня будзіць. 2. Дашвэндацца. Ізьвесна ды чаго дадрынкыюць: зіма зыляжыць, а ў іх карміны ні клычка ня будзіць. Калі табе ўсё роўна, ніхай, а ў мяне б ён жыва дадрынкыўся — зы хвастом цігаіцца як малютычка.
Дадубець, дадубянець, дадубецца зак. Намерзнуцца да здранцвення. Дудубеюць, усякія хваробы пытхвацюць, тады будуць кавэнчыцца,— во што зь іхніх пріборыў палучыцца, с пляхоцьціка зь естыга. Ні ныдзівайся, ні ныдзівайся, ты ўжо два разы курчыгыю ўкачывыўся ў хату, а калі-небудзь саўсім дудубянеіш на полі. Ты б сам пылядзеў, як яны дудубеліся: пысінелі ўсе чыста, трясуцца, зуб на зуб ні пупыдаіць; каб агонь харошый, атагреліся б, ато мокрыя сырьё толька дыміць.
Дадурачыцца зак. Сваволячы атрымаць непрыемнасць. Скажы, каб уняўся, ато дудурачыцца, што вярёўкі палучыць, тады ніхай ні склімідь.
78 👁