Старонка 89
◀ / 257 ▶
зак. Давычвараць. Во ты січас пыглядзіш, як ён дывыкамырівыіць у Асташонка, тэй доўга чыкрініцца ні станіць, жыва ўнііміць. Будзіць пысьміхацца, пакуля ні ныдыясьцё яму, а тады дывыкамырнічыіця, што пратуріць ат'етуля. Дывыкамырілі тама ны бірягу, усё выкручывыліся, што адзін пыляцеў у ямку як сноп, а ў ямкі грязі пы калена, ды тыкая, што ня дужа аччышчаіцца. Не ўжо, мальцы, ды дыбра вы ні дывыкамырівыіціся, нейкыя пірялома ны вас выскычыць з дурачыньнім з вашым. Ці ты ні знаіш, як можыш дывыкамырнічыцца? — Трахім паслухыіць, паслухыіць, а тады цірісьсядзельнік схваціць с крючка ды так пы плічах пыцягніць, ажно задзівісься, што й аткуля ўляцела. Нешта цябе сяньня рызьбіраіць ня тоя, ні знаю, ды чаго ты дывыкамырісься, ну ды дыбра ў цябе ні дайдзіць. Давылангацца зак. Атрымаць непрыемнасці, вылежваючыся. Я чужбіны нічые ні спыжываю, а ты дывылынгаісься, так даждэсься, што пірімяніцца тряпіны ня будзіць. Дагаджыванне н. Дагаджанне. Во ўскачыла ў замуж, во пріішлося ёй, ніякыя дыгаджывыньня ні пымыгаіць, усё ні так, усё ні пы сьвякрові. Дагадчыватый, дагадчывый прым. Здагадлівы. Ну хто ж ні знаіць, што вы ціряшчур дыгаччывытыя, вы дайжа дыгыдаліся няпоіныю карову зыгнаць у пуню. Дыгаччывый чылавек, знаіць, што ўсюдых тут поўна іх, слова ня пікніць, а каб ні було, уго б рузуряўся. Дагайдамачыць, дагайдачыць, дагайдамачыцца, дагайдачыцца зак. Змарнатравіць. Мы даўно знаім, ікая зь яе хызяйка: як заб'юць пыцьсьвінка, у яе пір гарою, а як дыгыйдымачыць крошкі, тады сім'я шчыхаіць. Самі іішчэ нііізьвесна як заробюць, а бацькіна скора дыгыйдачуць. Глядзі, баба, дыгыйдымачысься, к лету ні пранца ні астаніцца, у самыю работу будзіш аб нішчымніцы пуза пацьціснуўшы хадзіць. Сьпірва так шурока паехыў: са мною ніхто ні зруўняіцца, у мяне грошы нывалым, а тады дыгыйдачыўся, што пашоў к цёткі ны дарогу прасіць. Дагарлаць, дагарлацца зак. груб. Дакрычацца. Дыгырлаіць калі-небудзь, што ёй успакоюць ета горла, куды ня пойдзіць, ніідзе ёй ціхаміру німа. А так дыгырлаісься, што пашлюць куды нада, ты й сьціхніш, кріку твайго доўга цярьпець ня будуць. Дагыцаць зак. неадабр. Даездзіцца, дабегацца. Да-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 257 ▶