Адбарахцець, адбарахціць, адбарахціцца зак. неадабр. Спыніць плявузганне. Трудна дыждацца, пакуля Пёкла зь Мікітоўныю адбырыхцяць. Во яшчэ ŭ другей найшоўся, ждаць будзіш, пакуля ён адбырахціць, етыя трілюды i зы нядзелю ні піряслухыіш. Ці ты ўжо адбырахціўся, можа, пойдзіш палку дроў пірярежыш з малым? Адбарсыванне н. Выцягванне аборы з лапця. Якоя тут адбарсывыньня, вузёл ну вузлу аборіна, кідай у печ усё разым, мішаць пуд рукамі ня будзіць. Адбарсываннік м. Той, хто выцягвае аборы з лапця. Стыряіцца адбарсывыньнік, аж сапець. Адбарсыванніца ж. Hi пулучаіцца ў твае адбарсывыньніцы нічога, ні выцягывыіцца аборіна. Адбарсываць незак. Выцягваць аборы з лапця. Нашто яму новыя лапці адбарсывыць, можа, калі ўсторнуцца ны нагу, вун вярёвычык цэлый крюк вісіць. Адбарсывацца незак. 1. Выцягвацца з лапця (пра аборы). Вузёл зачэпіцца зу курцы, тады ня хочуць адбирсывыцца, 2 перан. Адчэплівацца. Во прістаў як смыла, ні адбарсыіцца ат Веркі. Адбарсаць зак. Выцягнуць аборы з лапця. Калі лапці, бувала, стопчуцца, аборы адбырсаіш, мала на што аборіна можыць прігадзіцца, i другей раз зыбырсаіш. Адбарсацца зак. 1. Выцягнуцца з лапця (пра аборы). Самі ж лапці ні адбырсаліся, выцягывыў жа нехта аборы, каму яны нада былі. 2. Адчапіцца. Адбырсайся ты ат мяне, прістаў як банный ліст, ці табе дзевык у дзяреўні мала. Адбарсываный, адбарсаный дзеепрым. Адбарсывыныя аборы ну крюку вісяць. Hi було ў лапціх ніякіх абор, яны даўно выляюцца так, адбырсаныя, можа, гадоў пяць як выцігнулі. Адбасятнічаць, адбасятнічацца зак. Пабасячыць. Паехыў зь дзядзькыю, тэй ны рабоці, глядзець за ім некыму, крепка адбысятнічыў, пакуля Мірянкоў сагрёб ды нызад прівалок. Чаго там хувацца, адбысятнічыліся ўволю, хырашо, што було каму сыдзіржиць гультаёў. Адбатракаваць зак. Набыцца паслугачом, наўслугоўвацца. Я ўсім чыста адбутрукувала, а як, бувала, ён станіць, i матым, i шматым накоціць, яны i цішэй. Адбаўляць незак. перан. Адпрэчваць. Адбуўляй ты еткыга друга аць сябе, нашто зь ім зьвязывыцца, ён любога у балота ўцягніць. Адбаўляцца незак. Пазбаўляцца, адчэплівацца. Пріўчы, пріўчы, як ты ат іх будзіш адбуўляцца. Адбавіць зак. Адпрэчыць. Верычка адбавіла Пітрачковыга мальца, ён дужа за ёю ўлігаў, верна б, узяў. з
Дадатковыя словы
адбйрсывыцца, сыдзіржйць
4 👁