сяньня так, заутра етык,— самі ні знаюць, наго яны хочуць. Аглумачаный дзеепрым. Віджу, што ён выйшыу якей-то аглумачыный, дайжа ні сыбрыжаіць, у якей бок ідзець. Яны ўжо абея аглумачыныя, лухту нясуць, вярзуць ны чылавека. Агонь м. перан. Імпэт, імклівасць, спрыт, энергічнасць. Агонь чылавек, ні ў якый рабоці ні у чом ня ўступіць. Агонь была дзеўка, сь сярпом як пойдзіць, большы ўсіх жжынала. Аграномша ж. Жанчына-аграном. К нам аграномша толька пріехыла i замуж выскычыла. Аграномшу пыслалі на нейкія курсы падвучывыцца. Аграшанне н. метаф. жарт. 1. Яда нашча. Каторыя ў цябе агрішаньня? 2. Ежа. Нясі-ка што-небудзь ны агрішаньня, ці нІ дзісятый час ужо. Аграшыцца зак. метаф. жарт. З'есці нашча. Сядзімка мы агряшымся, ато нешта духь падводзіць. Агрэсць зак. Загрэбці, хапануць. Тоя ўремя яны німала чаго агрябли Ладна агрёб грошы, ні бядшся. Агуніваць незак. Ганьбіць. Посьлі свадзьбы пачалі Пуўлючка агунівыць, ім там чаго ці ні тріпанулі. Агуніць зак. Зганьбіць. Карова добрыя, агуніць нілізя, ну нешта зьдзелылыся: аттопіш — творг пупылам ісь сьмітаныю, a сьмітаны німа. Агуненый дзеепрым. Ну ніхай я буду агуніныя, а што табе да етыга? Адбабухаць зак. Адгрукатаць, адгрымець. Hi знаю, што яны там дзелыюць, ну кувадлі пакуль адбабухыюць, аж у гылаве зытряшчыць. Ух, адбабухылі нескылька начэй, тэя аттуль, а нашы па іх. Адбалдзіць зак. неадабр. Спыніць пустую балбатню. Кароў пыдаілі, цяперь ніізьвесна калі адбылдзяць, верна, паку ля мылако ў вёдрых ськісьніцца. Адбалматаць зак. неадабр. Спыніць павольную, невыразную балбатню. Я ўжо ні знаю, калі яны адбылмыталі, заснула, па-мойму, ды пітухоў сядзелі. Адбарабаніць зак. перан. Цвёрда, шпарка выказацца, сказаць. Адбырыбаніла, як з різца, i пышла, вазьмі яе за руб зы дваццыць. Адбарахліць, адбарахлець, адбарахліцца зак. неадабр. Перастаць плявузгаць. Я ўжо ня чуў, калі яны адбырахлілі i рызыйшліся, заснуў, ён сам хадзіў дзьвері зышчыпляць. Ну ня трогый, дай ты ім адбырахлець, яны столька ня відзіліся. Ім толька дай сыбрацца, каб адбырахлщца, ім судык ні хвиціць
Дадатковыя словы
агўнівыць, агўніныя, агўніць, адбабўхылі, адбабўхыюць, зесці, лухтў, тріпанўлі, хвйціць
3 👁