Каморнік у мяне возьміць, я чыста брала, a ў Домны ні бяредь. Іна сердзідцаў Тады йдзець у панскій двор. ёй дадуць дзесіць капеік. A ў тоя ўремя i ета былі грошы. I НЕ ЗБІРАЎСЯ ПАМІРАЦЬ Думыіш, у тоя ўремя мала чудзілі. Усяго хвытала. Адзін прідумыіць, другей пытхваціць — i пашло пы дзяреўні. У Антона была нявестка, вясёлыя мыладзіца Машка. Пріносіць раз у хату зімою суды вады i гаворідь: — Вакула памёр, заўтря хыранідь будуць. Антон ны ліжанкі ліжаў. 3 Вакулыю яны былі пасьді равесьнікі. Злазіць ён зь ліжанкі, ныдзяецца. — Уш як жа так. Учора яшчэ быў жывэй. Ну, уш я пашоў наныч. Увыйшоў у хату, хресьціцца: — Уш упакой, госпыдзі, душу рыба грешныга Івана. Прімі ны свае рукі. Аччыні яму дзьвері свайго рая. Прыгываріў ета. Прі пакойнікых усігда так гыварілі. Спрашыіць: — Уш айдзе ж пакойнік? А Вакула сь печы: — Антон, каго ты тама хароніш? Етый сумеўся: — A разьві ты жывэй? Уш мыя нявестка скызала, што ты памёр. —'Што ты выдумывыіш, Антон! Чаго йта я буду пыміраць? Пыстыяў трошку Антон. Нялоўка яму неік. Ідзець нызад двору. Грюк-грюк у сенцы. — Уш глупая! — ны нявестку.— Ты мяне пыдмыняіш. Іван i ні зьбіраўся пыміраць. А тая: — Ну я ж ні знаю, я ня відзіла. Бабы лі калодзіжа кызалі. А ніхто ёй нійдзе ні гываріў. Іна ic свае гылавы выдумыла, каб пысьміяцца. А тады, нядоўга думыючы, пышла к Высілёнкывым: — Я пыдманіла свайго стыріка. Сколька посьлі етыга було рёгыту. Доўга пы дзяреўні сьміяліся, як Антон хадзіў Вакулу хыраніць
6 👁