сморганнем. Сколько, нывысмаргывылыся, дывай, ці я тута буду ждаць. Трошку нывысморгывылыся i хваціць. Навысмаргываный, навысморгываный дзеепрым. Hi цігай большы, тута ішчэ нывысмаргывыных сувайкоў много. Чаго тута выляіцца нывысморгывыныя пышаніца, кому ета нечыга було дзелыць? Навышній м. Усявышні. Мне твой навышній ня дужа ў модзі. Ніхай адзін навышній знаіць, што я цярьпела аць цябе. Навярнуць зак. метаф. З'есці з вялікай ахвотай. Ты пыглядзеў ба} як яго зяць жрецы чугунок капусты нывярнуў міскі трі, тады крупені зыбіляныя, i мяса хунты два, яй-богу, ня меншы. Навярху прысл. У вядучай камандзе (пры гульні ў мяч). Айдзе я гуляў, мы пасьці ўсігда былі нывярьху. C харошыю маткыю усігда будіця нывярьху, a тэя, пыд нізом, згніюць. Нагамацца, нагамкацца зак. Пад'есці (y размове з дзедьмі). Ныгамыўся малінькій, спаткі хочыць, січас пасьцельку рысьсьцялю. Нада ныгамкыцца хырашэнька, а тады i гуляць пойдзім. Нагасцяваць зак. 1. Пакарыстацца правамі госця. У Праскоўіных доўга ні ныгасьцююць, судкі пабудуць i тэя скажуць: едзьці-ка вы з богым. 2. Пачаставаць, начаставадь. Ці хырашо ж вашых сваты нугусьцювалі? — яны тама доўга былі. Нагламазджыванне, нагламазджэнне н. Нагрувашчванне. Калі ты рызьбяреш ета ныглымажджывыньня, тут жа пывярнуцца нілізя. Худзь ба ты прібраў троху ныглымажджэньня, ступіць нейдзі. Нагламазджываць незак. Нагрувашчваць. Вы ўсё ныглымажджывыіця на бочкі, яно як гуркніць, будзіць тут ні прышчаміцца. Нагламазджывацца незак. Нагрувашчвацца. Пылавіну ўсяго нада було даўно паськідывыць, a ў вас большы i большы, ныглымажджывыіцца. Надаеднік м. Дакучлівы чалавек. Ты ныдаеднік як милінькій дзіцёнычык. Надаедніца ж. Я ўжо рада, што ета ныдаедніца аччапілыся. Надвечараць незак. Набліжацца да часу, калі вечарэе. Пычало ўжо ныдвічыряць, як мае госьці ўваліліся ў хату. Надвечарэць зак. Пачаць вечарэць. Я выхадзіла на вуліцу, ныдвічарела, нічога нійдзе ня чутна було. Наджыданне н. Няпэўнае чаканне. A сьціхні ты сы сваім ныджжыданьнім, ні паедуць яны сюда
Дадатковыя словы
вярнўў, зесці, мйлінькій, нывярьхў, падесці
1 👁