Сучаснае народнае слова (1988). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 257  ▶ 
Лында м. i ж., лынданнік м. Гультаяваты бадзяка. Трудна лынду зыставіць рукі прілажыць к чаму-небудзь. Дзяўчонка ў гыдах, a еткыя лында. Тым лындыньнікым ніякыга зыняція німа, блукуняліся б i блукуняліся, каб ні за што ні ўзяцца. Лынданніца ж. Не, лындыньніцыю на сьвеці ні прыжывеш, работыць нада. Лындацца незак. Бадзяцца ў бяздзейнасці. Прівык лындыцца. Ці табе лындыіцца, як i раншы, aŭ абрузуміўся троху? Лынды мн., лынданне н. Бадзянне ў бяздзеянні. Некыму сь цябе лынды выгыняць, каб ты за дзела браўся. Я б ны такоя лындыньня глядзець ні стаў, касу б у рукі ды йдзі на луг. Лысік м. зневаж. Лысы чалавек, сын лысага чалавека (ужываецца як дражнілка). Сяньня лысікі прібігаць ны вічарінку. Сяку, сяку, ня высіку, едзіць чорт на лысіку. Лыска ж. Дачка лысага чалавека. Тоньку мальцы ўсё лыскыю дражнілі, а іна сердзілыся. Лыханне н. Беганіна з мэтай пажывіцца. Як ёй ні ныдаесьць ета лыхыньня, ня любюцъ нійдзе — не, усё дно бягіць. Лыхаць незак. неадабр. Бегаць з мэтай пажывіцца. Лыхыіць пы хатых дзень npi дні, другога зыняція ў яе німа. Лычаванне н. метаф. неадабр. Падкоп. А ці ты лычуваньня іхныга ні баісься, яны, знаць, усюрьёз бяруцца. Лэпанне н. Хапанне. Знаки, што за лэпыньня пу руках пупыдащь? Лэпаннік м. Той, хто хапае. Адзін лэпыньнік пулучыў, І ты схваціш, ды яшчэ як! Лэпнуць зак. Схапіць, хапануць. Так можыш лэпнуць, ажно закруцісься, кывалер найшоўся саплівый. Лэпух м. экспр. Някемлівы чалавек. Што ат яго хане иь, кылі ён лэпух быў i астаніцца ім. Люгавец м. Брыдкі, непрыемны чалавек, нягоднік. Каму ён, такей люгавіц, нада, зь ім путная дзеўка слова скызаць ні захочыць. Люгаўка ж. Я пра ету люгаўку дайжа гываріць ні хачу, яе зы чылавека ніхто ня вёў i ні вядзець. Люгавый прым. Брыдкі, непрыемны, нягодны. ён мог патторнуць каго хочыш, падвесьць, люгавый быў чылавек. Люгашка ж. Жаба. Буцяны ходзюць пы балоту І ловюць люгашык. Памянш. люгашачка. Люгашычык маІ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 257  ▶