бегыюць лупистыя, больший увесь чысьцінька Пятрок. Памянш. лупасценькій. Ніхай сабе лупасьцінькыя, ніхай рузлупасьцінькыя, ныравіцца яму i ладна. Лупанне н. Няўцямны погляд. Ці ты ня можыш бяз лупыньня, етык жа нікрасіва дзелыць. Лупасцік м. Лупаты чалавек. Hi зыдывайся з лупасьцікым сы сваім, ён ужо ні адной абішчаў жаніцца. Лупіць незак. перан. 1. Імкліва ісці. 2. Есці. Лупюць мяса з бульбыю, во пы такому кусюгану ў руках у абоіх. Лупнуць, лупануць зак. Хвоснуць. Некыму цябе лупнуць хырашэнька, бацькі ны цябе ладныга німа. Лупану, што саўесься, во табе будзіць балыўства. Лупёмшы дзеепрысл. 1. Лупячы. Лупёмшы кыня, парезыў паліц. 2. Лупцуючы. I сыма ныплакылыся, лупёмшы яго. Лупленые н. 1. Здзіранне скуры, кары. Якоя ў цябе лупленьня, калі ты аўчынку прарезыў. 2 перан. Лупцоўка, біццё. Калі ўжо зыдаўся неслух, яму i лупленьня ні паможыць. Лупнуць зак. Глянуць няўцямна. Яго будзіць — горя, тырмашу, тырмашу, лупніць вычамі i ўзноў сьпіць, нізашта ні дабудзісься. Лупы мн. абразл. Вочы. Пратрі све лупы, ужо дзевіць часоў пы радзіву скызалі. Лут м. Клубок з лык, пакроеных на вузкія палоскі. Клубок кроіных лык, забыў як зваць,— а во ўспомніў: ета лут. Луток м. Знятая з ліпы i высушаная кара для пляцення лапцей. Луток — лыкі някручыныя, a кручыныя — быранык. Лухта 1 ж. Лухта. 2 м. i ж. метаф. Балбатлівая асоба. Я ней зь яго чылавек, лухта ніпутная быў. Тыкая ўжо лухта, што хочыш ляпніць i ні падумыіць. Лухцішча ж. Павеліч. ад лухта 1. Ета твой сьвёкыр лухцішчы напёр, ніхто кромі яго. Лухценне н. Лухта, плявузганне. Ці ты ішчэ ні наслухылыся іхныга лухценьня? Лухціць, лухцець незак. Гаварыць лухту, плявузгаць. Лухцілі, што Гаўрілёнык зьбіраіцца ў сваты к Райчонкывый, толька ныўряд, каб ета праўда. Нашто ж ім було лухцець, яны там ні былі i нічога ня відзілі. Лухцёмшы дзеепрысл. Як у вас ізыкі ні зыбыляць лухцёмшы. Лыжына ж. Асобная лыжа. Мы лыж ні куплялі, самі дзелылі, я, помню, адну лыжыну кляновыю выстругыў, а другую бярёзывыю. Памянш. лыжынка. Ну глянь ты сам, наго ў яго тая лыжынка ні прічэплівыіцца
Дадатковыя словы
лупанў, лупйстыя, лупнўць, лўпніць, лўпы, лўпыньня, лўпюць, тырмашў
1 👁