Дужа зываднэй быў чылавек, чуць адно слова ні пы яго, січас узгаріцца. Завальніць зак. Забараніць. А хто яму зывальніць паехыць? — ён вольныя птушка, куды зыхацеў, туды ŭ пыляцеў. Завідлівасць ж. Зайздрасдь. У цябе завідлівысьці дужа многа. Як ён с такою завьдлівысьцю жыць будзіць. Завідываннік м. Зайздроснік. Што я зьдзелыю, кылі ён такей завідывыньнік урадзіўся. Завідыванніца ж. А ты ўсігда была завгдывыньніца, як мама. Загнецце н. Загнет. У сё загнецьця зыляпына нейкім цестым. Пыдмітай абрезкі пыдз загнецьця, укінуцца ў печ. Памянш. загнецціка. Прібраць нада загнецьціка, к яму ні пыдыйціць i ў печ ні пыставіць нічога. Заграбляць незак. Губіць. Нейкыя нічылавечыскыя натура была ў Хадоські, іна пряма зыгрыбляла сваіх нявестык. Задавастый прым. Такі, які любіць выхваляцца. Каб ня быў такей зыдывастый, i Танька аць цябе ні атвырачывылысь ба. Задрынчэць зак. 1. Рэзка забразгаць. Хто там у сенцых лазіць, вёдры зыдрынчэлі ці што? 2 метаф. груб. Пайсці, пабегчы без аглядкі. Кылі хвачу кол, кылі путурю, ты ў мяне зыдрынчыш біз аглядкі, будуцъ табе i зяці, i свадзьба„ i ксьціны разым палучыш. Зады мн. Самая далёкая частка гіалёў. У зады гной вазіць далёка, тама ўсігда ўрыжаі нібальшэя. Зажаць зак. перан. жарг. Прысвоіць, утаіць, праявіць сквапнасць. Ён мой ножычык найшоў i зыжаў. Глядзі, пупадзець ім у рукі, такім зыжаць нядоўга. Зажацца зак. Прыбядніцца, праявіць сквапнасць. Ці ў іх німа за што харошыю апстаноўку купіць, зыжаліся, іна дрыжыць ныт кажныю капейкыю. Зажмаць зак. 1. Заціснуць. Тут во нада б кряпчэй зыжмаць, упоріны шытаюцца. Як зажмець пальцы, тады пыпішчыш. 2 перан. жарг. Прысвоіць, утаіць. Ен скуп, як бацька, зажмець, ат яго ты нічога ні палучыш. Зажмацца зак. 1. Заціснуцца. Я ж табе зразу гываріў, што зажмецца i нікуды ні паверніцца. 2. Прыбядніцца, праявіць сквапнасць. Столька ўсяго ныкрятына, a зыжмаўся, ні пазычыў дзісяткі. Зажматый дзеепрым. Заціснуты. Ого, тута зыжмата дужа крепка, пыдвырачывыць нада вагою. Зазліць зак. Раззлаваць, выклікаць злосць. Ныпрасна
8 👁