Сучаснае народнае слова (1988). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 257  ▶ 
Даўродываць, даўроднічаць, даўродывацца, даўроднічацца зак. Наздзекавацца, насамаўпраўнічаць. Скора даўродыіць, мінецца яму ўроднічыньня, будзіць сядзець як клоп у шчэліні i слова пікнуць пыбаіцца. A прідзіць уремя, даўроднічыіць, тады сам пызнаіць, ці смашна, кылі зы нішто ніякыя прікасьіюцца ны кажным шагу. Даўродывыліся, цішэй ціхыга сталі, ну сколька ат іх людзі пыплакылі, ета ім так ні далжно прайціць. Андряёнык каторый дзень ходзіць як у ваду апушчыный, a Кузьміха яму крічыць: «Што, даўроднічыўся, думыў, ні разу гылавы ня зносіш?» Дахадзіць 1 незак. Дабівацца. Сколька я етыя бумажкі дыхадзіла, сколька пабегыла! 2 зак. Дахадзіцца, стаміцца ходзячы. Дыхадзіў за дзень, чуць ногі пірідзьвігаю, сы скатом цяжола, здароўя нада. 3 незак. жарг. Канчаткова слабець, паміраць. Нашто ж так дыбівацца, так дыхадзіць, усё роўна ўсяго ні пірядзелыіш. Старік мой даходзіць, ні сяньня — заўтря памрець. Дахаднэй прым. 1. Прабіўны. Сьціпанёнык дыхаднэй мушчына, ён i прыпытаіць што нада, i даб'ецца ўсяго. 2 жаре. Канчаткова саслабелы. Лявон такей дыхаднэй стаў, чуць ногі пірістыўляіць. Дахарахорыцца, дахарахоніцца зак. Дасягнуць пэўнай мяжы ў задаванні. Ета нада було падумыць, ды чаго б яны дыхырахоріліся, толька як Хведзька зайшоў, тады троху аціхлі. Ты глядзі, ня будзь такей джосій, ато жыва дыхырахонісься, палучыш пы загріўку. Дахарчыцца зак. 1. Быць на ўтрыманні да пэўнага часу. Етый месіц дыхырчацца, а большы я карміць іх ня буду, у мяне змагі німа гутуваць, ніхай вун к Хадоріным ідуць. 2. Дасягнуць пэўнай мяжы ў спажыванні. Мы дыхарчыліся, што палезьлі ў погріб, a тама бульбы ні бульбіны. Дахвалянне н. Выхвалянне. Ета адно дыхвыляньня, а што зь яго толку, як быў шлэптух, так i астаўся. Дахваляннік м. Хвалько. Ай, ня слухый ты дыхвыляньніка еткыга, нікога ў яго тама знакомых німа, трепліць ніізьвесна што. Дахвалянніца ж. 'Ты тожа тыкая самыя дыхвыляньніца, як мама, ці думыў ішчэ тэй лійцінант глянуць ны цябе, а ты ўжо замуж сыбралыся. Дахваляцца незак. Выхваляцца. Сколька яны дыхвыляліся сваім зяцім, ні зяць, а пряма ангіл, а тэй ангіл цярьпеў, цярьпеў, а тады ўзяў дый прутуріў іх дачку. Дахватацца зак. Аказацца ў цяжкім становішчы пры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабецца
1 👁
 ◀  / 257  ▶