яй-богу, чуствыіш. РАЗАРЖАЦЦА зак. Пачаць груба сваволіць. Як рызыржаліся, дык я думыла, сьцены рызьнясуць умэтлух. РАЗАРЗАНЫЙ дзеепрым. Нувумёнык дужа умеіць такіх рызырзаных унімаць.
РАЗАРЫВАЦЬ незак. Разбураць. Ён ужо думыў рызарівыць хату, а тады нешта атклаў. РАЗАРАТЫЙ, РАЗУРАТЫЙ дзеепрым. Мы ішчэ ў тую вайну прыхадзілі кыла Нёмына: дзяреўні былі пустыя, двары рызырятыя. Ац самыя вясны стаіць хата разурітыя.
РАЗАХОЦІЦЦА зак. Набыць ахвоту. Мальцы як рызахоціліся касіць, дык я гываріла: аддыхніця, а яны ўсё косюць.
РАЗАХОЧЫВАННЕ н. Набыццё ахвоты. Ісаёнык як вецір: сяньня у яго рызахочывыньня, а нызаўтріга усё, дос.
РАЗАЧКУ прысл. Аніяк, ніколькі, зусім. Разычку ні магу ступіць, так зыбалела ныга. Дыхадзілыся — разычку нечыга на ногі уссунуць.
РАЗАЧОК м. памянш. перан. Востры на язык, крыклівы чалавек. Ну й різачок Хоўрін зяць, як брытвыю режыць, слова ні даець скызаць.
РАЗБАБУХЫВАННЕ н. Празмернае раскопванне. Можна було біз рызбабухывыньня абыйціцца, равок ба прыкыпалі, і хваціла б.
РАЗБАБУХЫВАЦЬ незак. Раскопваць празмерна. Знаіш, якея сажылкі ну хутурах рызбабухывылі, скрозь усё лета выда дзіржалыся. РАЗБАБУХЫВАЦЦА незак. Раскопвацца празмерна. Якей толк, што такея ямішчы рызбабухывыюцца, выда ў іх толька вясною стаіць. РАЗБАБУХАЦЬ зак. Раскапаць празмерна. Ці відзіў, як сьвіньні пуньку рызбабухылі, ідзі зырываць. РАЗБАБУХАЦЦА зак. Раскапацца празмерна. Ні само ж тутыцька рызбабухылыся, каму-то нечыга було дзелыць. РАЗБАБУХАНЫЙ дзеепрым. Тады пыдасецьця було рызбабухына, што ўся асець памесьцілыся б.
РАЗБАГАВАЦЬ, РАЗБАГАВАЦЦА незак. Жыць прывольна. Думыла, што будзіць рузбугуваць зу Кусьцючонкывым сыным, а тута ні пулучаіцца. Хацелыся б вам рузбугувацца, а хлеб сам у рукі ні пріходзіць.
РАЗБАЛАБОНЕНЫЙ дзеепрым. Разнесены (пра чуткі). Я цьвёрда знаю, што ўсё було рызбылабоніна, як Гыраськіна цётка сюда пріхадзіла.
75 👁