яй-богу, чуствыіш.
РАЗАРЖАЦЦА зак. Пачаць груба сваволіць. Як рызыржиліся, дык я думыла, сьцены рызьнясуць умэтлух.
РАЗАРЗАНЫЙ дзеепрым. Нувумёнык дужа умеіць такіх рызырзаных унімаць.
РАЗАРЫВАЦЬ незак. Разбураць. Ён ужо думыў рызарівыць хату, а тады нешта атклаў.
РАЗАРАТЫЙ, РАЗУРАТЫЙ дзеепрым. Мы ішчэ ў тую вайну прыхадзілі кыла Нёмына: дзяреўні былі пустыя, двары рызырятыя. Ац самыя вясны стаіць хата разурітыя.
РАЗАХОЦІЦЦА зак. Набыць ахвоту. Мальцы як рызахоціліся касіць, дык я гываріла: аддыхніця, a яны ўсё косюць.
РАЗАХОЧЫВАННЕ н. Набыццё ахвоты. Ісаёнык як вецір: сяньня у яго рызахочывыньня, a нызаўтріга усё, дос.
РАЗАЧКУ прысл. Аніяк, ніколькі, зусім. Разычку ні магу ступіць, так зыбалела ныга. Дыхадзілыся — ризычку нечыга на ногі уссунуць.
РАЗАЧОК м. памянш. перан. Востры на язык, крыклівы чалавек. Ну ŭ різачок Хоўрін зяць, як брытвыю режыць, слова ні даець скызаць.
РАЗБАБУХЫВАННЕ н. Празмернае раскопванне. Можна було біз рызбабухывыньня абыйціцца, равок ба прыкыпалі, i хваціла б.
РАЗБАБУХЫВАЦЬ незак. Раскопваць празмерна. Знаіш, якея сажылкі ну хутурах рызбабухывылі, скрозь усё лета выда дзіржалыся.
РАЗБАБУХЫВАЦЦА незак. Раскопвацца празмерна. Якей толк, што такея ямішчы рызбабухывыюцца, выда ў іх толька вясною стаіць.
РАЗБАБУХАЦЬ зак. Раскапаць празмерна. Ці відзіў, як сьвіньні пуньку рызбабухылі, ідзі зырывацъ.
РАЗБАБУХАЦЦА зак. Раскапацца празмерна. Hi само ж тутыцька рызбабухылыся, каму-то нечыга було дзелыць.
РАЗБАБУХАНЫЙ дзеепрым. Тады пыдасецьця було рызбабухына, што ўся асець памесьцілыся б.
РАЗБАГАВАЦЬ, РАЗБАГАВАЦЦА незак. Жыць прывольна. Думыла, што будзіць рузбугуваць зу Кусьцючонкывым сыным, а тута ні пулучаіцца. Хацелыся б вам рузбугувацца, а хлеб сам у рукі ні пріходзіць.
РАЗБАЛАБОНЕНЫЙ дзеепрым. Разнесены (пра чуткі). Я цьвёрда знаю, што ўсё було рызбылабоніна, як Гыраськіна цётка сюда пріхадзіла
Дадатковыя словы
разўрітыя, рйзычку, рызбабўхывылі, рызбабўхывыньня, рызбабўхывыюцца, рызбабўхылыся, рызбабўхылі, рызбабўхына, рызыржйліся
10 👁