Старонка 85
◀ / 353 ▶
РАСПЯРАЗКА ж. Падпяразка. Я рысьпірязку кладу на пріпічык, усігда помню, айдзе іна ляжыць. Памянш. РАСПЯРАЗАЧКА. Зь якога сувуйка зьдзелый рысьпірязычку і ладна будзіць. РАСПЯРАЗЫВАННЕ н. метаф. Свавольства. Аніс умеў рысьпірязывыньня выгыняць, у яго б етыя балыўнікі пісалі. РАСПЯРАЗЫВАЦЬ незак. метаф. Выклікаць свавольства. Нешта цябе пасьледнія ўремя ціряшчур стала рысьпірязывыць. РАСПЯРАЗЫВАЦЦА незак. Сваволіць. Рысьпірязывыюцца яе мальцы, большы некуды як рысьпірязывыюцца. РАСПЕРАЗАЦЬ зак. Выклікаць свавольства. Дужа тваіх мальцыў рысьпірізала, на іх нада крепкія рукі. РАСПЯРАЗАНЫЙ дзеепрым. А як жа ня будуць рысьпірязыныя, калі за імі ніякыга ныгляду німа. Ты і сыма відзіш, якея яны рысьпірізаныя. РАСПЯРХАЦЬ зак. Выклікаць моцны кашаль. Во як вашыга старыга рысьпірьхала, ну пуўдзяреўні чуцін. РАСПЯЦЦА зак. метаф. Раскласціся. Рысьпялыся іс сваімі трантымі, што нілізя к сталу пуцступіцца. РАСПЯЎШЫ дзеепрысл. Расклаўшы. Стыяла Піліпіха, рысьпяўшы сімяно. Вісеўшы. Сколька твае ўборы будуць буўтацца рысьпяўшы? У незавершаным стане. Стаіць ета хата рысьпяўшы: пылавіна накрыта, пылавіна застоліна, запечкі зьлепліны, а печы німа. РАСПЯЧАТЫВАННЕ н. Раскупорванне, адкаркоўванне. Нічога ні пулучылыся з майго рысьпічатывыньня, прапхнуў пробку усярёдык. РАССАБАЧЫВАЦЬ незак. асудж. Разбэшчваць. Яго Антонывы мальцы рыссыбачывыюць, большы ніхто. РАССАБАЧЫЦЬ зак. Разбэсціць. Тама ёсьць каму рыссыбачыць, пустадомкыў хвытаіць. РАССАВЕТАЦЬ, РАССАВЕТАВАЦЬ зак. Адраіць. Сьпірва мы хацелі рыссаветыць браць ету кукылку, а тады думыім: ну вас, ня будзім у чужоя дзела умешывыцца. Домніна пляменьніца рыссаветывыла ім ехыць у Гіндыбыўку. РАССАДЖЫВАЦЬ незак. Шмат насаджваць. Ну хутурах ого якея сады рыссаджывылі, пы гіктару, а то і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 353 ▶