Сучасная народная лексіка (1998). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 353  ▶ 
РАСПУШЧЭНСТВА н. Свавольства, распуста. Руспушчэнства, во што ema такоя, у руках іх дзіржаць некыму. РАСПУШЫЦЦА зак. Пачаць моцна лаяцца. Як руспушыўся Кірілёнык — ні пуцступайся к яму, толька ні знаю, хто яго усердзіў. РАСПШЫКАЦЬ зак. эмац. Змарнатравіць па дробязі. Якея капейкі ад брата асталіся, распшыкыў, ні трясцы німа. РАСПШЫКАЦЦА зак. Змарнатравіцца па дробязі. Што було бацькіна, распшыкылыся, a самі прідбаць ня дужа думыюць. РАСПШЫКАНЫЙ дзеепрым. У маіх ня столько распшыкына, што я буду гываріць. РАСПЫЛ м. эмац. Разгубленасць. У яго нейкій распьт, ні прідумыіць, зь якога кынца t дзелу пріступіць. РАСПЫРКАЦЦА зак. Пачаць поркацца. Сярёжка як распыркыіцца, дык будзіць пуўдня кыпацца. РАСПЫХЦЕЦЬ зак. Выклікаць стоеную злосць. Во рыспыхцела Сімчынка, успакоіцца ня можыць. РАСПЫХЦЕЦЦА зак. Разбурчацца ca стоенай злосцю. Зу любую мелыч так рыспыхціцца, што ўсё кінуў ба i рукі атрёс. РАСПЭКАЦЬ, РАСПЭКАЦЦА зак. Разабрацца, зразумець. Трудна ім будзіць што-небудзь распэкыць, тама ўсё дужа запутына. Ну во, i Пахомчыкыў маліц распэкыўся, што к чаму. РАСП'ЯНЧЫВАННЕ н. Скочванне да п'янства. Глядзі, дзяржы мальцыў у руках, рысп 'янчывынъня ды дыбра ні дывядзець. РАСП'ЯНЧЫВАЦЬ незак. Прывучаць да п'янства. Друзья рысп 'янчывылі, уцягнуўся ў гарелку i ўцягнуўся. РАСП'ЯНЧЫВАЦЦА незак. Прывучацца да п'янства. Ён с прошлыга года стаў рысп'янчывыцца, як c Пракопым здружыўся. РАСП'ЯНЧЫЦЬ зак. Прывучыць да п'янства. Пупаў у такую кымпанію, што рысп 'янчуцъ саўсім. РАСП'ЯНЧЫЦЦА зак. Прывыкнуць да п'янства. Аўсей пашоў служыцъ у ўласьць, тады рысп 'янчыўся, прапіў сваю паміць. РАСП'ЯНЧАНЫЙ дзеепрым. Такея cmaai рысп'янчыныя, ніўважыцільныя, слова уперік ні кажы ні одному, ні другому
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянства, распянчаный, распянчыванне, распянчывацца, распянчываць, распянчыцца, распянчыць, рыспянчывыцца, рыспянчыныя
3 👁
 ◀  / 353  ▶