РАСПУКЫВАЦЬ незак. Распускацца (пра пупышкі). Крепка пыцяплела, ужо шыпушкі сталі распукывыць. РАСПУКНУЦЬ зак. Распусціцца (пра пупышкі). Мідуніца распукнула, а антоныўка толька зьбіраіцца.
РАСПУРХЫВАННЕ н. Злосны крык. А што мне яго распурхывыньня, ніхай ны сваю куму папурхыіць.
РАСПУРХЫВАЦЬ незак. Выклікаць злосны крык. Нешта таго шулудзіўца узноў распурхывыіць, ніяк ні ўгамуіцца. РАСПУРХЫВАЦЦА незак. Пачынаць злосны крык. Хваціць распурхывыцца, ніхто пірім табою ні ўладзіць шагу ступіць. РАСПУРХАЦЬ зак. Выклікаць злосны крык. Ну й што, калі яго распурхыла, папурхыіць і тым самым местым сядзіць.
РАСПУСКАННЕ н. Развядзенне (раскатоў). Сколька ты будзіш з руспусканьнім вазіцца, палычку вынь і аткатывый зад. 2 метаф. Марнатраўства. Калі будзіць такоя руспусканьня бяс толку, то й жызьні нырмальныя ні палучыцца.
РАСПУСКАЦЬ незак. Разводзіць (раскаты). Рыскаты руспускаюць пад доўгыя бярьвеньня. 2 перан. Надаваць імклівы рух. Ні нада так санкі руспускаць, абернуцца — і малый брязьніцца. 3 метаф. Марнатравіць. У яго капейчына доўга ні задзержыцца, ён умеіць жыва руспускаць. РАСПУСКАЦЦА незак. Разводзіцца (пра раскаты). Рыскаты проста руспускаюцца: загвыздку выніў — і аткатывый зад сколька нада. 2. Браць за прывычку. Віджу, што руспускаіцца піць, зу бутылкыю аж прягніць. 3. Марнатравіцца. Зырыбляюць яны нічога, ну ў іх грошы ні задзержывыюцца, скора руспускаюцца. РАСПУСЦІЦЬ зак. Развесці (раскаты). Руспусьціць нада ныпысярёд, ато бірьвяно доўгыя, ціріз бугарок будзіць лажыцца пузым ны зямлю. 2. Надаць імклівы рух. Бувала, возьмім большэя сані, кучыю нысядзім, хлопцы як распусьцюць, аж вецір сьвішчыць. РАСПУСЦІЦЦА зак. Развесціся (пра раскаты). Рукамі бяріся ды ацьцягывый, самі рыскаты ні распусьцюцца. 2. Узяць за прывычку. А во руспусьціўся красьць, што ты зь ім зьдзелыіш. РАСПУСКАНЫЙ, РАСПУШЧАНЫЙ дзеепрым. Разведзены (пра раскаты). Мы пад'ехылі, дык у хлопцыў рыскаты ішчэ ні былі
76 👁