РАСКУПОРЫВАННІК м. Той, хто адкрывае, раскупорвае. Во ўзяўся рускупорівыньнік: горла ў бутылкі ацскачыла. РАСКУПОРЫВАННІЦА ж. А ты ня сьмейся: зь яе луччыя рускупорівыньніца, як сь цябе.
РАСКУРНЯЎКАЦЬ зак. Выклікаць курняўканне. Нечыга ж рускурняўкыла кошку. РАСКУРНЯЎКАЦЦА зак. 1. Пачаць моцна курняўкаць. Кошка рускурняўкылыся, ета іна кыцінят завець, відна, мыш прінісла. 2 перан. Расплакацца (пра дзіця). Пыглядзі, чаго там рускурняўкыўся малый у люлькі.
РАСКУТАЦЦА зак. Расчыніцца. Само вакно раскутыцца ні магло і кот ба яго ні аччыніў, чые-то рукі пыхадзілі. РАСКУТАНЫЙ дзеепрым. Нілізя наныч раскутыныя вароты кідаць.
РАСКУТЫВАННЕ н. Расчынянне. Увідзіця самі, ды чаго такоя раскутывыньня давесьць можыць, тады будзіця айкыць.
РАСКУШАЦЦА зак. Рассмакавацца. Во калі і ў Мары раскушылыся, што грецкыя каша смашныя.
РАСКЫШКАЦЬ зак. Разагнаць воклічам «кыш». Зіна раскышкыла курей, балывылыся ў сенцых. РАСКЫШКАЦЦА зак. Пачаць выгукваць вокліч «кыш». Чаго ён раскышкыўся, ніхай куры пыдбяруць рассыпыныя зірняты.
РАСКЯПЛІВАНЫЙ, РАСКЕПЛІВАНЫЙ дзеепрым. Расколаны. Тоўстыя бірнушкі рыськяплівыны, ладныя плашкі пулучыліся. Німа ґ заўтріму раськеплівыных дроў ні аднае палкі.
РАСПАЗЫЧАЦЦА зак. 1. Раздацца ў доўг. Троху було капеік, яны рыспызычаліся. 2. Пачаць шмат пазычаць. Во рыспызычаўся Піліп, сабе ні рубля ні астаніцца РАСПАЗЫЧЫЦЦА зак. Раздацца ў доўг. Німа ў яго грошы нісколька, рыспазычыліся, ішчэ на той нядзелі. РАСПАЗЫЧАНЫЙ дзеепрым. Ні асталыся ў Мішкі ні капейкі: троху руспусьціў, астатнія рыспазычыны.
РАСПАЛАГАННЕ н. Меркаванне. У яго другей раз буваіць разумныя рыспылыганьня, а то ірунду упоріць, што вушы вянуць.
72 👁