рускулажыла, ты ж ні малінькыя дзевычка. РАСКУЛАЖЫЦЦА зак. Прыйсці ў стан гатоўнасці да плачу. Ну-у, ты рускулажыўся як дзіцёнык із-за нейкія ірунды. РАСКУЛДЫЯЧЫЦЦА зак. Павесці сябе неспакойна, пачаць плакаць. Учора у цябе дзіцёнык плакыў i сяньня рускулдыячыўся, ці ні баліць яму. РАСКУМЕКЫВАННЕ н. Здольнасць разабрацца, дайсці да сэнсу. Hi дажджэсься яго рускумекывыньня, яму нада судык двоя, каб рызыбрацца. РАСКУМЕКЫВАЦЬ, РАСКУМЕКЫВАЦЦА незак. Разбірацца, даходзіць да сэнсу. Hi так проста ета дзела рускумекывыць, яны зналі, што тварілі. Доўга ён сядзеў як глумак якей, пакуля стаў троху у дзілах рускумекывыцца. РАСКУМЕКАЦЦА зак. Разабрацца, дайсці да сэнсу. Щ рускумекыўся ты, што к чаму гаворіцца? РАСКУМЕКАНЫЙ дзеепрым. Высветлены. Гываріў Щряшонык, што Ільлёва дзела троху рускумекына. РАСКУМЕЧЫВАННЕ н., РАСКУМЕКІ мн. Усведамленне, разумение. Плахоя тваё рускумечывыньня, калі ты ў таком простом дзелі ні рызыбраўся. Мылахоўніны рускумекі як пычануцца, два часы будзіш трілюдзіцца. РАСКУМЕЧЫВАЦЬ, РАСКУМЕЧЫВАЦЦА незак. Усведамляць, разумець. Тута нечыга рускумечывыць, ema ўсё Грішчанковых лыбытрясыў работа. Только цяперь Кысіянёнык пычаў рускумечывыцца, длі чаго пусьцілі такую пыгалоску. РАСКУМЕЧЫЦЬ, РАСКУМЕЧЫЦЦА зак. Усвядоміць, зразумець. Вот ты ŭ рускумечыў, нашто яны рысхвалівылі цёлычку. Каб чылавек з гылавою быў, ён ба зразу рускумечыўся, што тут длі чаго. РАСКУМЕЧАНЫЙ дзеепрым. Што ж цяперя рускумечына, позна ўжо, уремя пацеріна. РАСКУМКАЦЦА зак. 1. Расквактацца (пра жаб). Вясною ў етым аборку як раскумкыюцца лягушкі! 2 перан. жарт. Пачаць паціху размаўляць. Ці чуіш, як meae падругі раскумкыліся, нейкыю новысьць апсуждаюць. РАСКУМЭКАЦЬ зак. іран. 1. Зразумець, дайсці да сэнсу. Ну, ці рускумэкыў ты, чаго яны пріхадзілі? 2 перан. Высветліць. Нада харошый сьпіцыяліст, каб усё рускумэкыць, ні зь яго носым палосым брацца
Дадатковыя словы
раскўмкыліся, раскўмкыюцца
1 👁