рыскычалі бёрны, свае ныўряд, каб так дурачыліся. РАСКАЧАЦЦА зак. метаф. Пражыць. На пеньсіі дужа ні рыскычаісься, скулінду палучыш і думыіш, якую дзірьку заткнуць. РАСКАЧАНЫЙ, РАСКОЧАНЫЙ дзеепрым. Рыскычаныя бярьвеньня выляіцца, ета вашых бысячуг работа: ноч вуюваліся. Хвядоныва хата раскочына, ці ні заўтря пірівазіцца будуць.
РАСКАШАВАРЫВАННЕ н. гумар. Абжыванне. Ні тряпліціся вы пра Цітыва рыскышыварівыньня: кунюшэнку здохлінькыга дзіржаў.
РАСКАШАВАРЫВАЦЦА незак. гумар. Абжывацца. Айдзе яму було рыскышыварівыцца, галыш гылышом, яго і бацька беднінька жыў. РАСКАШАВАРЫЦЦА зак. Абжыцца. Цесьць памог рыскышываріцца, у сымаго ні трясцы ні було.
РАСКАШЫРЫВАННЕ н. эмац. Шчодрасць. Ці ты ні знаіш яе рыскашырівыньня: дасьць якую скулінду, а тады паўгода будзіць пымінаць.
РАСКАШЫРЫВАЦЬ незак. эмац. Рабіць шчодрым. Яго ня дужа рыскашырівыіць, ні так ён лёгінька што дасьць. РАСКАШЫРЫЦЬ зак. Зрабіць шчодрым. Ні прідумыць, як ета Дрызьдзінка так рыскашыріла!
РАСКВАКЛІВАННЕ н. Размазванне, расквэцванне. Кажын раз я зы вамі рыскваклівыньня прібіраю, ныдаела.
РАСКВАКТЫВАННЕ н. метаф. гумар. Стогн. Сь печы саскрёбся, два шагі ступіў, і ўзноў пычынаіцца рысквактывыньня.
РАСКВАКТЫВАЦЬ незак. метаф. гумар. Выклікаць стогн. Чуць віцярок дунуў, яго пычынаіць рысквактывыць: ой, коліць, ой, поріць. РАСКВАКТАЦЬ зак. Выклікаць стогн. Сяньня узноў старыю рысквыктала, сь печы к сталу ні зьлізаіць.
РАСКВАШЫВАННЕ н. Развядзенне (квасу). Нешта з вашыга рысквашывыньня ніяк нілізя квасу паспробывыць. метаф. Размешванне (гразі, бруду). Такоя рысквашывыньня пулучылыся лі самінькіх ґанык, худзь ба ты пяску прінёс ды засыпыў. метаф. Разбіванне (часц. носа). Узноў паўзець, пішчыць, ныдаела мне яго рысква-
72 👁