РАЗЯВОНІЧКА м. і ж. памянш. Разява. Што ж ты, рызівонічка, глядзіш, скот у шкодзі, выгыняй скарей. Павеліч. РАЗЯВОНІШЧА. Во была рызівонішча, самыга простыга ёй ні ўтулкуваць.
РАЗ'ЯЗДЖАННЕ н. перан. Рассоўванне. Ну што, узноў бяріся чыніць рызыжджаньня, відзіш, як дзелыць цяп-ляп.
РАЗ'ЯЗДЖАННІК м. Той, хто шмат ездзіць. Як прічыгыіцца рызыжджаньнік, што ну кусок хлеба ня будзіць, тады асядзіцца. РАЗ'ЯЗДЖАННІЦА ж. Вярнулыся Ныталычкіна рызыжджаньніца, другую нядзелю у дваре сядзіць.
РАЗ'ЯСНЯЦЬ незак. метаф. Распагоджвацца. Кажыцца, патрошку рызысьняіць, бог дасьць рыспагодзіцца. РАЗ'ЯСНІЦЬ зак. Распагодзіцца. На той нядзелі дождж адуріў, толька ў скрысеньня к вечыру рызьясьніла троху.
РАІНА ж. Беспарадак. Ны дваре рыіна, усё дно як яму некылі пріпуціць нічога.
РАЙКА ж. Сорт дробных салодкіх яблык (дрэва і плод). У панскім саду у старым лі Пыдгародзьдзя сядзела райка. Памянш. РАЕЧКА. Хто йта табе даў раічык? — ета раічкі, я ж віджу, што раічкі.
РАМАНЦІР, РАМОНТШЧЫК м. Рамонтнік. Поріцца наш ріманьцір лі саней, ці зьдзелыіць што, ці нічога ў яго ні палучыцца. Доўга возюцца рімонтшчыкі кыла сенцыў, ня дужа стыряюцца. РАМОНТШЧЫЦА ж. Як прібягіць Вукулёнкыва рімонтшчыца, тады дзела пойдзіць.
РАМАЦІЖНІК м. Лекавая трава для лячэння раматусу. Ні знаю, як каму, а мне рымаціжнік пымыгаіць: пыпарю ў ім ногі — і ляхчэй.
РАМАЦІЗНАСЦЬ ж. Раматус. Давіць мяне рымацізнысьць, чуць зыхыладжу ногі — ні магу нуступіць, хуць кычайся гылавешкыю.
РАМАЦІЗНІК м. Хворы на раматус. Ты даўно знала, што ён рымацізьнік, хто цябе зыстыўляў яго брыць. Лекавая трава для лячэння раматусу. Рымацізьнік пу лугах зьбіраюць, ну я яго хырашо ні знаю, буваіць, нарьвеш, ды ня тога. РАМАЦІЗНІЦА ж. Хворая на раматус. Іна даўно рымацізьніца, прі немцых ат пыліцэйскіх пы пыгрібах хувалыся, зустудзілыся крепка.
73 👁