што ладна рызьмількуваліся, а як яно палучыцца, хто яго знаіць. 2. Пачаць раздумваць. Як рызьмількуваліся, што ў іх будзіць тамыцька, пряма зылатэя горы.
РАЗМІНАВАЦЦА зак. 1. Размінуцца. Калёсы пыставілі блізка адны ґ другім, трудна будзіць рызьмінувацца. 2 метаф. Не закрануць, не ўкрасці. Ныўряд, каб ён рызьмінуваўся с Танічкінымі капейкымі. РАЗМІНУЦЦА зак. Не закрануць, не ўкрасці. Трудна яму рызьмінуцца, айдзе што плоха пыкладжына.
РАЗМУДРАЦЬ, РАЗМУДРЫВАЦЬ, РАЗМУДРАЦЦА, РАЗМУДРЫВАЦЦА незак. Сваволіць, распускацца. Пірістань-ка ты рузмудряць, ато я быйстра ныкармлю. Размудрівыіш ты, карова, аднымі яблыкымі я цябе карміць ня буду. Віджу, што ты пычынаіш рузмудряцца, нада ны цябе бізунчык. Хто размудрівыіцца, а хто не, як каторый прівык.
РАЗМУНДЫКІ мн. неадабр. Балбатня. Ці ні надумыўся ты піряслухыць усе бабскія рузмундыкі, — не, ні ўдасца.
РАЗМУНДЫКЫВАННІК м. неадабр. Балбатун. Рузмундыкывыньнікі і пры заўтрік забылі, Архіпёнык ім нешта турлычыць. РАЗМУНДЫКЫВАННІЦА ж. Хвёдырыва рузмундыкывыньніца пышла, астатнія сідзяць ны бярьвеньні.
РАЗМУНДЫКЫВАЦЦА незак. неадабр. Балбатаць. Дай ім толька сыйціцца, пашлі рузмундыкывыцца, ізыкі ні сьціхаюць.
РАЗМУРЛЫКАЦЬ зак. Выклікаць мурлыканне. Во рузмурлыкыла кошку, ты яе дужа смашна ныкарміў. РАЗМУРЛЫКАЦЦА зак. Пачаць працягла мурлыкаць. Дзеці сьпяць, і кот кыла іх рузмурлыкыіцца і рядым засьнець.
РАЗМЫКЫВАННЕ н. эмац. Бяздумнае раздаванне. Я ўжо дывала ёй праборку зы такоя размыкывыньня, як ета, гываріла, ні пра што ня думыць.
РАЗМЫКЫВАЦЬ незак. эмац. Бяздумна раздаваць. Што ж ты размыкывыіш сімяно, пнёўскый сваёй падругі столька аддыла. РАЗМЫКЫВАЦЦА незак. Бяздумна раздавацца. У цябе і летыся, і залетыся усё размыкывылыся, ня ўмеіш на сьвеці жыць.
РАЗМЫСЛОВА прысл. Удумліва, разважна. Стыльмашонык рызмыслова дзелыіць і тріпаць абы-чаго ні станіць.
73 👁