Старонка 4
◀ / 353 ▶
Р РАБАМОРДЫЙ прым. 1. З рабой мордай. Мыя рібамордыя кароўка ны мылако была нічога. 2 перан. груб. З плямістым або рабаціністым тварам. Адно ўремя ў яе быў зяць, такей рібамордый мушчына хадзіў. Памянш. РАБАМОРДЗЕНЬКІЙ. 1. З рабой мордай. А па-мойму, луччы тую рібамордзінькыю ўзяць, у яе жыльля харошыя пы жываце. 2. З плямістым або рабаціністым тварам. Што ён найшоў у той рібамордзінькый, усё дно як луччых дзевык ні було. РАБАНОСЫЙ прым. З плямістым або рабаціністым носам. Прівёз сабе ісь сьвету рібаносыю якую-то бабу. Памянш. РАБАНОСЕНЬКІЙ. Пріхадзілі к Сахвеі дзьве рібаносінькія дзяўчонкі, пляменьніцы яе. РАБЗІН, РАБЗУЛІН прым. Такі, які належыць жанчыне з рабым тварам. Ці ты ні пазнаіш, ета рябзін платок, і кухвайка яе ляжыць. Прібярі ат'етуля рябзуліны тряпкі! Памянш. РАБЗАЧКІН, РАБЗУЛЬКІН. Зырасьлі рябзычкіны гряды і зуплулі, калі йна іх выпыліць! Вун рябзулькіны пріборы пірясушывыюцца. РАБІНАВЕНЬКІЙ прым. памянш. Арабінавы. Апстругай рябінывінькія цапочыкі, яны крепінькія. РАБКА, РАБУЛЯ ж. Жанчына з рабым тварам. Бірягець сваю рябку, глядзіць, каб ні пывялі сапрыныўскія хлопцы. Пупаў сабе нейкую рябулю, відзілі, у горыдзі зь ёю прыхаджывыўся. Памянш. РАБАЧКА, РАБУЛЬКА, РАБУЛЕЧКА. Кыравуль сваю рябычку, ато возьміць Коля ды зьвязець у Смаленск. Вот пыныравілысь яму тая рябулька, ні ацстаець ат яе ні ны шаг. Нешта твыя рябулічка бастуіць і ны вічарінку ні прішла.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 353 ▶