УДК 808.26-3(035) ББК81.2 Беи-4я2 Ю83 Р э д а к т а р канд. філал. навук А. А. Крывіцкі Р э ц э н з е н т ы: акадэмік НАН РБ А. I. Падлужны, канд. філал. навук I. Я. Яшкін Юрчанка Г. Ф. Ю83 Сучасная народная лексіка: 3 гаворкі Мсціслаўшчыны: Слоўн. Р — Я. — Мн.: Беларуская навука, 1998. - 351 с. ISBN 985-08-0144-1. Гэта кніга — трэцяя, заключная частка шырокага збору дыялектнай лексікі з усходу Беларусь Першая i другая часткі збору выйшлі адпаведна ў 1993 i 1996 гадах. У кожным слоўнікавым артикуле падаецца тлумачэнне слова, неабходныя граматычныя i стылістычныя паметы. Ствараецца наглядны малюнак форма- i словаўтваральнай сістэмы гаворкі i яе эмацыянальна-вобразнай афарбоўкі. Усе словы забяспечаны ілюстрацыйным матэрыялам, у якім прасочваюцца фанетычныя, марфалагічныя i сінтаксічныя асаблівасці народнай мовы. Слоўнік дасць карысны матэрыял шырокім колам мовазнаўцаў, выкладчыкам i студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ. Цікавы матэрыял знойдуць у ім пісьменнікі, журналісты, работнікі друку, радыё, тэлебачання, yce, каго цікавіць роднае беларускае слова. ББК 81.2 Бей-4я2 ISBN 985-08-0144-1 © Г. Ф. Юрчанка
4 👁