ШАЛАПУЦЕННІК, ШАЛАПУТНІЧАННІК, ШАЛАПУЦЕЦ м. Шалапут. Ета Андроныў шылапуціньнік рызыряіцца, я па голысу чую. Ну й шылапутнічыньнікі, ніхай яны прыгрімяць і прывалюцца! Нешта Мыланкін шылапуціц бушуіцца кылы сажылкі. ШАЛАПУЦЕННІЦА, ШАЛАПУТНІЧАННІЦА ж. Нейкыга толку іна хочыць ач шылапуціньніцы. У шылапутнічыньніцы можыш што хочыш і пачуць, і ўвідзіць.
ШАЛАХАЦЬ незак. эмац. Церці. Рукавом шылахыіш пы грязный скамейкі, і ён увесь зыгрязьніўся. ШАЛАХНУЦЬ зак. Цірнуць. Пы пале шылахнуў нечым грязным, пылыса абрузувалыся шурокыя. ШАЛАХНУЦЦА зак. Цірнуцца. Шылахнуўся плічамі ў клеці, тама пылішчы-пылішчы! ШАЛАХНУТЫЙ дзеепрым. Зразу відна, што шылахнута аб нешта жырныя.
ШАЛАХВОСЦІК, ШАЛАХВОСЦІЧАК м. памянш. Задавака. Іванёнкыў сын тожа быў шылахвосьцік, як рысхваліцца, у яго, кажыцца, усяго цякець і плувець. Пра нешта дужа аньціресныя рысказывыў Піліпёнкыў шылахвосьцічык, слухылі разьвесіўшы вушы. ШАЛАХВОСТАЧКА ж. На словых жывець як кыралева яе шылахвостычка, толька зад ці ёсьць чым прікрыць.
ШАЛЁВАШНІК м. Лесаматэрыял для распілоўвання на шалёўкі. Ета харошый шалёвышнік, і ня тоўстый, і ня тонкій, ікраз ны шалёўкі.
ШАЛЁЎЧЫНА, ШАЛЯВІНА ж. Шалёўка. Мне б горька нада нескылька шалёўчын хрантон зашыць. У мяне яшчэ троху шылявін ні хвытаіць збоку ад гряд. Памянш. ШАЛЁВАЧКА, ШАЛЁЎЧЫНКА, ШАЛЯВІНКА. Іван летыся нарезыў сабе шалёвычык, думыіць красіва хату апшулюваць. Шалёўчынкі пустругаюцца і пріб'юцца, крысівей станіць. Парежу достку, зь яе выйдуць ладныя шылявінкі на дзьверцы.
ШАЛЁЎШЧЫК м. Той, хто шалюе. Заўтря абішчаў шалёўшчык пріціць із-зы Сыжа, нада у дваре астацца, пымыгаць яму. Памянш. ШАЛЯВАННІЧАК. Шулюваньнічкі твае ні на сьмех бяруцца, могуць да белых мух кончыць. ШАЛЁЎШЧЫЦА, ШАЛЯВАННІЦА ж. Сь цябе б і шалёўшчыца ніплыхая пулучылыся, гвозьдзя як ты лоўка
75 👁