ЦЁСЬКАННІК м. Той, хто падзывае карову выгукам «цёсь». Ета Хлімоныў цёськыньнік, я па голысу апрідзіляю любога. ЦЁСЬКАННІЦА ж. Ня слухыіць карова твае цёськыньніцы, зынілася ны клівярку і скубець.
ЦЁСЬКАЦЬ незак. Падзываць карову выгукам «цёсь». Па голысу, дык ета Нінка цёськыіць, толька чаго б ёй там быць.
ЦЁЦІШЧА ж. экспр. Мажная жанчына. К ім свыцьця пріїжджала, во ета цёцішча — пудоў ны дзьвінаццыць!
ЦІКУН м. Балотная трава. У нас ету траву завуць цікун, рысьцягывыіцца пы маху як гарбуз.
ЦІЛІКАННІЦА, ЦІЛІЛІКАННІЦА ж. Птушка, якая шчабеча. Паслухый-ка, сколька цілікыньніц на ліпу зьляцелыся. Нейкыя цілілікыньніца сядзіць на верьбі.
ЦІМАХВЕЕВІЧКА ж. памянш. Цімафееўка. Густа цімахвеівычка узыйшла, харошыя сімяно пупалыся.
ЦІНЦЕННЕ н. эмац. Балаканне. Сяньня вы, кажыцца, усё іх ціньціньня піряслухылі і ні зымаріліся.
ЦІНЦІЦЬ, ЦІНЦІЦЦА незак. эмац. Балакаць. Ці скора яны кончуць ціньціць, ужо ўсё па дзесіць раз пірігыварілі. Сядзелі ну зугуваліні, ціньціліся, — ета ўсё іх зыняція.
ЦІНЯНЁХАННЕ, ЦІНЯНЁХКАННЕ н. эмац. Пялегаванне, песты. Пріўчылі дзяўчонку к цінянёхыньню, цяперя як паложыш, іна ў сьлёзы. А мне цінянёхкыньня рукі атырвала, дык ён жа ня хочыць сядзець.
ЦІНЯНЁХАННІК, ЦІНЯНЁХКАННІК м. эмац. Той, хто пялегуе, песціць. Носіцца цінянёхыньнік зь дзяўчонкыю, звучылі яе з рук ні зьлізаць. А што, с Колі пулучыўся ніплахей цінянёхкыньнік. ЦІНЯНЁХАННІЦА, ЦІНЯНЁХКАННІЦА ж. Скора пыдбягіць твыя цінянёхыньніца, тады зь ёю нынянчысься. Не, Каця ня будзіць цінянёхкыньніцыю, іна балывыць дзіцёнка ні станіць.
ЦІНЯНЁХАЦЬ, ЦІНЯНЁХКАЦЬ незак. эмац. Пялегаваць, песціць. Манька усё сваіх унучык цінянёхыіць, яны як нылітэя. Толька што ну руках сваю крысавіцу ні цінянёхкыіць. ЦІНЯНЁХАЦЦА, ЦІНЯНЁХКАЦЦА незак. Нянчыцца, песціцца. Ні нада столька цінянёхыцца зь імі,
84 👁