Старонка 28
◀ / 353 ▶
РАЗГВЭЗДЫВАННЕ н. 1. Размешванне. Вот ні люблю я такога разгвэздывыньня! 2. Размешанае рэчыва. Сатрі тряпкыю разгвэздывыньня, ато сядзіць хто. РАЗГВЭЗДЫВАЦЬ незак. Мясіць. І так грязна, а тут куры лезуць, бульбу разгвэздывыюць пы масту. РАЗГВЭЗДЫВАЦЦА незак. Мясіцца. Гліна лі ґаның разгвэздывыіцца, нада трошку аткінуць ды пяском пасыпыць. РАЗГВЭЗДАЦЬ зак. Размясіць. Кулеш ны скамеічкі разгвэздылі малыя, сатрі вехцікым. РАЗГВЭЗДАЦЦА зак. Размясіцца. Ні рызыбраць, што тута разгвэздылыся. РАЗГВЭЗДАНЫЙ дзеепрым. Разгвэздыную бульбу зьмяці акуратнінька ну лупатку і выкінь на двор, куры сыбяруць. РАЗГІЛЬДЗЯІСТЫЙ прым. Нядбайны, безадказны. З рызьгільдзяістым чылавекым горя цяпніш, ён зы работыю ні гыняіцца. РАЗГІМОРНІЧАЦЬ зак. Выклікаць капрызныя паводзіны. Ні прідумыць, чаго Косьціка рызґіморнічыла, нешта ні па ём скызалі пру Кузьмоўну. РАЗГІРЭК м. эмац. Беспарадак. Каб ты відзіў, якей рызьґірек у яе хаці, туды пыкызацца нілізя. РАЗГЛАМАЗДАЧЫВАННЕ, РАЗГЛАМАЗДЗЯЧЫВАННЕ н. эмац. Разгрувашчванне. Кынчай-ка ты сваё рызглымыздачывыньня, бульбу выпахывыць нада. Ваша рызглымызьдзячывыньня ды піліпывык дыцягніцца, а хочыця, і ды кыляд хваціць. РАЗГЛАМАЗДАЧЫВАЦЬ, РАЗГЛАМАЗДЗЯЧЫВАЦЬ незак. эмац. Разгрувашчваць. Двор нада рызглымыздачывыць, туды ня ўбіцца і калёсы ніяк ня ўзгоніш. Пайду сваё шырабурья рызглымызьдзячывыць. РАЗГЛАМАЗДАЧЫВАЦЦА, РАЗГЛАМАЗДЗЯЧЫВАЦЦА незак. Разгрувашчвацца. Дужа медлінна у вас рызглымыздачывыіцца, так вы зызімуіця на етым месьці. Тэя дні рызглымызьдзячывылыся патроху, а тута сырвалыся. РАЗГЛАМАЗДАЧЫЦЬ, РАЗГЛАМАЗДЗЯЧЫЦЬ зак. Разгрувасціць. Нада було б рызглымыздачыць пытпавецьця, можа б салому склалі. Ці рызглымызьдзячыш ты етый зывал к скрысеньню? РАЗГЛАМАЗДАЧЫЦЦА, РАЗГЛАМАЗДЗЯЧЫЦЦА зак. Разгрувасціцца. Во як рызглымыздачыцца прыкавуліна, туды
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 353 ▶