РАЗГАРЦАВАЦЬ зак. Вымусіць да свавольства з гоцаннем. Hi Г дабру вас рузгурцувала, балыўнікі, палучыця лупку крепкыю. РАЗГАРЦАВАНЫЙ дзеепрым. Ого, якея рузгурцуваныя, ажно шкура на іх агнём бярецца! РАЗГАРЫВАННЕ н. Пачатак гарэння. Якога ты рызгарівыньня жджэш ац сырья, смылячок нада патторнуць. РАЗГАРЫВАЦЬ незак. Пачынаць лепш гарэць. Лучынык як пацсунула, дровы сталі жыва рызгирівыць, а да етыга цьмелі i ўсё. РАЗГАРЭЦЦА зак. перан. Падняцца (пра тэмпературу). Я i сыма увідзіла, што яму нідылігаіць, шчупнула гылавёнку — рызгарелыся-рызгарелыся! РАЗГАСЦІЦЬ, РАЗГАСЦІЦЦА зак. Пачаставаць. Крепка сваіх сватоў рызгасьцш Піліпывы. Марьічка дужа ні рызгасьціцца, іна скупу вата. РАЗГАСЦЁМШЫ дзеепрысл. Ня дужа іна рызгасъцёмшы, можа крошку сала жоўтыга унясець. РАЗГВАЗДЗЯЧЫВАННЕ н. метаф. Разбіванне ўшчэнт. Якей толк am еткыга рызгвызьдзячывыньня, выкініш качулку ў дровы i ўсё. РАЗГВАЗДЗЯЧЫВАЦЬ незак. метаф. Разбіваць ушчэнт. Хваціць ручку рызгвызьдзячывыць, тута стамескыю дзірьку ні праб'еш. РАЗГВАЗДЗЯЧЫВАЦЦА незак. Разбівацца ўшчэнт. Слубуватый дуб пупаўся, дуўоня пычыла рызгвызьдзячывыцца. РАЗГВАЗДЗЯЧЫЦЬ, РАЗГВАЗДАЦЬ, РАЗГВАЗДЗІЦЬ зак. Разбіць ушчэнт. Пупадзець камнім i рызгвызьдзячыць гылаву, тады дыбалыіціся. Нада ж так паліц рызгвыздацъ, калі ён цяперіцька зыжывець! Быракі рызгвазьдзіу, кідай у гной, куды зь імі насіцца. РАЗГВАЗДЗЯЧЫЦЦА, РАЗГВАЗДАЦЦА, РАЗГВАЗДЗІЦЦА зак. Разбіцца ўшчэнт. Як жа ні рызгвызьдзячыцца дзеріва, калі ўсё б 'еш i б 'еш. Ці падумыў ба, што так абух рызгвыздаіцца! Усё пірііжджалі ціріс трутувар, кірьпічча рызгвазьдзілыся кыткамі. РАЗГВАЗДЗЯЧАНЫЙ, РАЗГВАЗДАНЫЙ, РАЗГВАЗДЖОНЫЙ дзеепрым. Ныга была рызгвызьдзячына, ажно страшна глядзець. Яго прівязьлі з рызгвызданыю гылавою. Адгрябі рызгважджоныю бульбу, каб ні мясіцца па ёй. РАЗГВАЗДЗЁМШЫ дзеепрысл. Ты пыглядзі, сколька гурбузоў рызгвазьдзёмшы
Дадатковыя словы
дуўбня, прабеш, рызгйрівыць
2 👁