Старонка 275
◀ / 353 ▶
УЦУРГАЦЬ зак. метаф. Уцягнуць у непрыемнасці. Глядзі, етыя друзья у такую кашу уцургыюць, што ня будзіш знаць, як вылізьць. УЦУРЫВАЦЦА незак. гумар. Улюбляцца. Ён і ў Колтыві уцурівыўся, і ў Жыріціне, айдзе толька яго ні пубуло! УЦУРЫЦЦА зак. Закахацца. Тады ён крепка уцуріўся у Мікілаёнкыву меншыю, а іна паехыла ў сьвет. УЦУРАНЫЙ дзеепрым. Ён уцуріный у Хадосычкіну дзяўчонку, усю вясну ні вылізаў аттуля. УЦЮРЫЦЬ зак. гумар. Закахаць. Як ёй пывязло: еткыга хлопца уцюріла ў сябе, усюдых бегыіць зы яе хвастом. УЦЯГЫВАЦЦА незак. перан. Заходзіць у пэўны час. Уремя у глубокыю восінь уцягывыіцца, дзень етый што мінута. УЦЯГНУЦЦА зак. Зайсці ў пэўны час. Луччы дадзелыць і січас прібраць, у зіму як уцягніцца, тады хужы. УЧАЛЁНЫЙ дзеепрым. Такі, які ўмяшаўся. Каб ня быў Мікіпырёнык учалёный, дык ба цішэй було. УЧАЛЁМШЫ дзеепрысл. Учалёмшы, ні знаіш як палучыцца, можа луччы, а можа хужы. УЧАСЦІЦЬ зак. перан. Пачаставаць. Давольныя ішла: ладна учасьцілі кума с кумым. УЧАСЦЁМШЫ дзеепрысл. Варычка ні ўчасьцёмшы ні атпусьціць, іна любіць чылавека пріняць. УЧУДЖЫВАЦЬ незак. Гаварыць, рабіць надзвычайнае. Стылярёнык учуджывыць любіў, ён быў майсьцір на ета. УЧУДЖАНЫЙ дзеепрым. Каб ты толька знала, што яму було ўчуджына. УЧЫНАННЕ н. Уваходжанне гуртам. А ныдаела мне ета ўчынаньня, кажный дзень тлум і тлум у хаці. УЧЫНЯННІК м. Той, хто расчыняе цеста. Вот каб ты стаў учыняньнікым, верна б, смашный хлеб пёк. УЧЫНЯННІЦА ж. А што, у вашый учыняньніцы ўсігда ніплахей хлеб пулучаіцца. УЧЫСТУЮ прысл. эмац. Поўнасцю. Яны атработылі ў кылгасі да пеньсіі учыстую, крепка трудзіліся. УЧЭЛІВАЦЬ незак. перан. Уладкоўваць ненадзейна. Я тожа думыю, што нада мальцыў неік учэлівыць ны работу. УЧЭЛІВАЦЦА, УЧАЛЯЦЦА незак. Уладкоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 353 ▶