Старонка 256
◀ / 353 ▶
цістывыга мальца ні тыкая урузумляньніца нада. Пушукай другую уразумлівыньніцу, ета ні падойдзіць. УРАЗУМНІЦЬ зак. Зрабіць разумным. Як ты дурука урузумніш, длі яго словы, што ап сьценку гарох. УРАЗУМНІЦЦА зак. Паразумнець. Айт, урузумніўся, — быў глумаком і ныўсігда такім астанецца. УРАЗУМЛЕНЫЙ дзеепрым. Ён і ўразумліный якую хочыш дурату сытваріць. УРАКАННЕ н. Нанясенне шкоды чараўніцтвам. А кіньця вы с урікыньнім, хто прідумыіць — і пашло пы дзяреўні лах-лах-лах. УРАМЯНЕЦЬ незак. Зацягвацца ў часе. Можна було б схадзіць рузузнаць, дык ён ня дужа пытхваці́н, а дзела ўрімянеіць. УРАСКІДКУ прысл. Так, каб глеба клалася ў супрацьлеглыя бакі (араць). Як адна палоска, год пашуць у склад, а другей год усігда ураськідку. УРАСЯНІВАННЕ н. Намочванне расой. Усякыя вобуў урысянівыньня ня любіць, асобінна кожынныя. УРОДАВАННІК, УРОДНІЧАННІК м. Той, хто самаўпраўнічае, здзекуецца. Ого, якей быў уродывыньнік прі немцых, ат яго людзі крывавымі сьлізамі плакылі. Уроднічыньнікі ні пірівядуцца ні разу, усігда ну людзей найдзіцца скаціна. УРОДАВАННІЦА, УРОДНІЧАННІЦА ж. Ізычком дужа мяккыя, а уродывыньніца — ні прівядзі бог. Ты хваціся, ікая уроднічыньніца была Аўсеіхіна сьвякрова, сколька ат яе людзі цярьпелі. УРОЗЬ прысл. Асобна, паасобку. Толку у іхный жызьні с самыга нычала ні пулучаіцца, троху урозь жылі, тады схадзіліся. УРОІВАННЕ н. Здаванне. Табе усігда што-нібудзь роіцца, ты сваім уроівыньнім усіх аклуміла. УРОСЦЬ зак. Вырасці. Хырашо дыглідалі, дык лён урос, дырагоя выйдзіць вылакно. УРУННЮ прысл. Яркімі зялёнымі ўсходамі. Гною ладна укрятылі, жыта узялося уруньню, ажно глядзець красіва. УРУХАЦЬ зак. груб. Закахаць. Неік жа урюхыла яго у ету крысавіцу ніныглядныю. УРУХАЦЦА зак. Закахацца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 353 ▶