УНАРАВІЦЬ зак. Упадабаць. Нейкыю хыдасоўскыю уныривіў, кажнінькій вечыр бегыіць туды. УНАРАВІЦЦА зак. Спадабацца. Ніхто ёй ні уныравіцца, іна сабе цанымеры ні знаіць. УНАЦКЫВАННЕ н. эмац. Звычка. Аўдзей зловіцьу дык атвучыць am етыга унацкывыньня. УНІЖАЦЦА незак. перан. Змяншацца, зніжацца. Учора малый пряма гареў, а сянъня цімпіратура уніжаіцца. УНІЗІЦЦА зак. Зменшыцца, знізіцца. Здароўя утзілыся, Кузьма чуць ходзіць, a еткій мушчынішча быў як зьверь. УНІКАННЕ н. Знікненне. Гыварілі, балота асушылі i пычалося уніканьня, німа вады ў калодзіжых. УНІСТАЖАЦЬ незак. Знішчаць. Зялёныя чэрьві як ныпадуць ны капусту, уністыжаюць, ні даюць галоўкі зывізацца. УНІСТАЖАЦЦА незак. Знішчацца. Лясы кругом уністыжаюцца, скора палкі нейдзі будзіць высіч. УНІСТОЖЫЦЬ зак. Знішчыць. Ладный кусок ячменю куры уністожылі, хваціцца стыршына — будзіць бяды. УНІСТОЖЫЦЦА зак. Знішчыцца. Столька людзей уністожылыся зы вайну, пряма ні прідумыць сколька. УНІСТОЖАНЫЙ дзеепрым. Посьлі вайны столька було уністожыных дзірявень, людзі дужа гурювалі. УНІСТАЖЭННЕ н. Знішчэнне. Тыкая пахыта — ema уністажэньня зямлі, гліны с-пад нізу ныварочылі, на ёй нічога ня вырысьціць. УНІЯТНІК м. эмац. Нягоднік, які дзейнічае скрыта, стоена. Ну што ты будзіш прасіць уніятніка, у яго серца німа. УНІЯТНІЦА ж. Марінка тожа ладныя уніятніца, кінула матку ны прыізвол судзьбы i ўкаціла. УНІЯТНІЧАННЕ УНІЯТНАСЦЬ, УНІЯЦІЦА ж. эмац. Нягодніцтва. A нагледзіліся мы ны яго уніятнічыньня. Родныя браты, адзін чылавек як чылавек, а другого уніятнысьць душыць. А мы, думыіш, меншы усякія уніяціцы піряцерьпілі? УНІЯТНІЧАЦЬ незак. эмац. Рабіць нягодніцтва. Такей ні разу ні пірістаніць уніятнічыць, ema ў яго у кысьцях сядзіць. УНІЯТНЫЙ, УНІЯЦКІЙ прым. эмац. Нягодны. Нырмальный чылавек так дзелыць ні станіць, у яго дайжа
Дадатковыя словы
унырйвіў
1 👁