УКАЗЧЫК м. Упраўляючы. Дзед Бязрукій троху быў у пані укажчыкым, ніграмытный i спруўляўся. УКАЗЭІСТЫЙ прым. эмац. Дзіўны. Мы помнім Мыксімёнка: указэістый быў мужык, усё што-небудзь npiдумляў. УКАЗЭІЦЬ, УКАЗЭЙНІЧАЦЬ, УКАЗЭЙСТВАВАЦЬ, УКАЗЭІЦЦА, УКАЗЭЙНІЧАЦЦА, УКАЗЭЙСТВАВАЦЦА незак. эмац. Вычвараць. Пырхвянёнык дужа любіў указэіць. Летыся яны тута указэйнічылі, ладныя хеўра была. Ты ня відзіў, як указэйствывылі Максімывы пляменьнікі, во ныхыхытаўся б. Пыныравілыся етым хлыпцам указэіцца, чуць ні кажный дзень што-небудзь твыряць. Скора i Пітрачок пірістаніць указэйнічыцца, аціхніць. Хочыцца яму указэйствывыцца, ажно шкура гаріць. УКАЗЭЙНІК м. эмац. Той, хто вычварае. Указэйнікі былі сапрыныўскія хлопцы, ці мала чаго тоя ўремя выдзелывылі. УКАЗЭЙНІЦА ж. Hi разычку б ні падумыла, што яе ўнучкі такея указэйніцы стануць. УКАЗЭЙНІЧАННЕ, УКАЗЭЙСТВАВАННЕ н. Вычваранне. Ня дужа аньціресна глядзець ны ваша указэйнічыньня, луччы б што путноя зьдзелылі. Каму такоя указэйствывыньня ныравіцца, а кому ŭ не. УКАКОШЫВАННЕ н. эмац. жарт. Забойства. Ты пупужай Ваську, можа ён пыбаіцца твайго укакошывыньня. УКАКОШЫВАЦЬ незак. эмац. жарт. Забіваць. Нука, ну, каго ты сыбіраісься укакошывыць, прізнывайся! УКАРМЛІВАННЕ н. Выкормліванне. Якоя цяперь укармлівыньня, свайго німа, а ну куплёным ня дужа разгонісься сала ныгыняць. УКАЧЫВАННЕ н. метаф. Укладанне вялікай колькасці (гною). Ну хутурах пустая была зімля, а во што значыць укачывыньня гною: ціряс mpi гады жыта расло як трысьнік. УКАЧЫВАЦЬ незак. метаф. 1. Уязджаць, ад'язджаць раптоўна. Кызалі, што іхный Кузёмка узноў сыбраўся укачывыць некуды. 2. Укладаць шмат (гною). Падж жыта мы ўсігда гною крепка укачывылі, ну яно i радзіла хырашо. УКАЦІЦЬ зак. Укласці шмат (гною). Укаці' гною, дык i
Дадатковыя словы
адязджаць
0 👁