УЗЫЙГРЫВАЦЦА незак. перан. Прыходзіць у ахвоту. Па-мойму, сьвіньня на той нядзелі узыйгрывылыся зы хлікамі.
УЗЫЙГРАЦЦА зак. Прыйсці ў ахвоту. Сьвіньня зы хлікамі узыйгралыся, i ўремя німа, а нада гнаць на хверму.
УЗ'ЯДАННЕ н. метаф. Нападкі, прыдзіркі. А мне плюваць ны яго узьіданьня, ніхай хуць на сьценку лезіць.
УЗ'ЯДАЦЬ незак. Выклікаць нападкі, прыдзіркі. Вот узьідаіць нечыга чылавека ны мяне, што я яму дренныга зьдзелыў?
УЗ'ЯДАЦЦА незак. Злавацца, прыдзірацца. Мы пачуствывылі, што ён пычаў узыдацца яшчэ c прошлыга лета.
УЗ'ЕСЦЬ зак. Выклікаць нападкі, прыдзіркі. Узьела i ўзьела Ісачонка ну Кузьму біс прічыны.
УЗ'ЕСЦА зак. Зазлавацца, пачаць прыдзірацца. Зубок быў такей: калі ўзьесца, то ні дасьць жызьні.
УЗ'ЕЎШЫ дзеепрысл. Калі брігадзір узьеўшы, ён аддухі табе ні дасьць, усё будзіць чыпляцца.
УЗЯДЖАНЫЙ дзеепрым. Узяты. С капы ладныга узяджына сена, нехта ношкі дзьве ныбраў.
УЗ'ЯЗДЖАННЕ н. Язда на ўзвышэнне. C такім узьіжджаньнім можыш воз пірікуліць дыгары кыткамі.
УЗ'ЯЗДЖАНЫЙ дзеепрым. 3 прыкметай язды на ўзвышэнне. Мы замецілі, што узьіжджана аттуля, c Пынасывыга боку i цяжолыя вязьлі.
УЗ'ЯСНЯННЕ н. Тлумачэнне. Нашто мне яго узьісьняньня, кылі я сыма відзіла, як ён c сыдка пашоў согнутый.
УЗ'ЯСНЯЦЬ незак. Тлумачыць. Што ты ім будзіш узысьняць, кылі яны пынімаць нічога ня хочуць.
УЗ'ЯСНЯЦЦА незак. 1. Тлумачыць. Нягож я кому буду узьісьняцца, куды хадзіла i аткуля прішла. 2. Тлумачыцца. Табе ясна узысьняіцца, што к нам іна ні зыбігала.
УЗ'ЯСНІЦЬ зак. Растлумачыць. Ты сам паспробый узьясьні, ежылі ён i вухым ні вядзець.
УЗ'ЯСНІЦЦА зак. 1. Растлумачыць. Узьясьм'ся ты яму, айдзе была, — а якоя тваё дзела? 2. Растлумачыцца. Як ты ня можыш пыняць, што табе узьяньнілыся.
УЗ'ЯСНЁНЫЙ дзеепрым. Табе рускім ізыком узьясьнёна, uimo ён паехыў у Дзіснакіту
Дадатковыя словы
узесца, узесць, узеўшы, узьясьмся, узяданне, узядацца, узядаць, узязджанне, узязджаный, узяснянне, узясняцца, узясняць, узяснёный, узясніцца, узясніць
4 👁