УЖАРЫВАЦЦА незак. 1. Добра падсмажвацца. Пірід харошым агнём будзіць ужарівыцца, а якей жар am хворысьця: пых i німа. 2. Моцна пячыся (на сонцы). Усё на сонцы ужарівыюцца Тымаріны госьці, у саду кычаюцца. УЖАРЫЦЬ зак. 1. Добра падсмажыць. Мяса ты ня дужа ладна ужаріла, нада було болыыы пыдзіржаць ны жарку. 2. Пачаць моцна пячы (пра сонца). Пыд абед як ужаріла, нейдзі було дзецца адж жары. УЖАРЫЦЦА зак. 1. Добра падсмажыцца. Сяньня скварычкі як сьледыіць ужиріліся. 2. Моцна напячыся (на сонцы). За дзет ужиріліся болыиы некуды, пякло нівынасіма. 3 перан. Моцна ударыцца. Бег ні глядзеўшы, як ужаріўся — іскырья з вачэй сыпнулыся. УЖАРАНЫЙ дзеепрым. 1. Добра падсмажаны. Калі нырмальна ужаріна, дык i зъесъць пріятна. 2. Моцна нагрэты (на сонцы). Посьлі абеда дыгряблі, ужаріныя пабеглі купацца. УЖЫНАЦЦА незак. Жнучы, заходзіць за пэўную мяжу/ Ты к ім дужа ні ўжынсійся, ішчэ ні залюбюць, свае пряма гані i гані. УЗАДУ прысл. Далёка, у самым канцы. Нам участкі адбілі ўзаду, далёка було хадзіць, ды кажный дзет. УЗАРВЫВАЦЦА незак. перан. Нарываць. Було трошку зыжыло, а цяперя на том самым месьці узноў узарвывыіцца. УЗАРВАЦЦА зак. Нарваць. Відна, грязь пупала у рану у ладонь рыскрасьнелыся i ўзырвалыся. УЗБАРЫЛЯЦЬ зак. эмац. Узараць абы-як. Троху узбырылялі кусок у яны яшчэ такея пахырі. УЗБАРЫЛЯЦЦА зак. Узарацца абы-як. Ды я віджу, што ні ўспыхалыся, а ўзоьірылялыся. УЗБАРЫЛЯНЫЙ дзеепрым. Узбырыляныя поля ужо засеШу пыглядзіМу што тама вырысьціць. УЗБІВАННЕ н. Выліванне змесціва яек на патэльню для прыгатавання яечні. Якоя ўзьбіваньня на булъбу, бі збоку ны скыўраду ў сала. УЗБРУЗНУЦЬ зак. Падняцца пры распуханні. Адз зубоў узорюзла шчыка, што зь ёю дзелыць, ні прідумыю. УЗБРУЗЛЫЙ, УЗБРУЗШЫЙ дзеепрым. Увесь нейкій узорюзлыйу здароўя нісколька німа. У яе ногі узорюжшыя, чуцъ пы зямле ходзіць
Дадатковыя словы
мяжуі, ужйріліся, узбрюжшыя, узбрюзла, узбрюзлыйу, ўзадў, ўзбьірылялыся
0 👁