УГАВОРЫСТАСЦЬ ж. Уменне ўгаворваць. Ня дужа ён слухыіць нейкыю угаворістысьць, што задумыіць, то й тваріць.
УГАВОРЫСТЫЙ, УГАВОРЧЫСТЫЙ прым. Такі, якога лёгка ўгаварыць. Ня дужа ён угаворістый: пыпрасіла Танька дзьвері ў погрібі прібіць — як хвыркніць! Лёнік угаворчыстый, к яму лёхка пыдыйціць зь любым прідлажэніім.
УГАІЦЬ зак. Загаіць. Аппечыныю рану трудна угаіць, іна мякніць, доўга ня сохніць. УГАІЦЦА зак. Загаіцца. Дужа мучылыся з рукою, пакуля іна троху угаілыся. УГОЕНЫЙ дзеепрым. Калі угоіныя раны, ета ўжо ні біда. УГАЁМШЫ дзеепрысл. У яго левыя рука угаёмшы.
УГАЛАДЖЫВАННЕ н. Давядзенне да адчування голаду. Ныўряд, ці пымыгаіць дзіцёнку угыладжывыньня, ён сам лішніга ня зьесьць.
УГАЛАДЖЫВАЦЬ, УГАЛАДЖАЦЬ незак. Даводзіць да адчування голаду. Ці ні ўгыладжывыіш ты малыга ціряшчур? І пірікармлівыць ні нада, і угылыджаць дужа тожа ніздарова. УГАЛАДЖЫВАЦЦА, УГАЛАДЖАЦЦА незак. Даходзіць да адчування голаду. Па-мойму, дзіцёнык у цябе угыладжывыіцца. Калі ўгылыджаіцца, тады ён ніспакойный. УГАЛАДЗІЦЬ зак. Давесці да адчування голаду. Я яго ладна угыладзіла, дык цяперя хырашо пад'еў. УГАЛАДЗІЦЦА зак. Дайсці да адчування голаду. Троху угыладзіўся, ну пакуля церьпіць, маўчыць. УГАЛОДЖАНЫЙ, УГАЛАДЖОНЫЙ дзеепрым. Угалоджыный насьсецца і даўжэй будзіць спаць. Я віджу, што дзеці ў цябе усігда угыладжоныя. УГАЛАДЗЁМШЫ дзеепрысл. Угыладзёмшы, луччы пад'есьць.
УГАМОВЫВАННЕ н. Суніманне. Яму нада такоя угамовывыньня, каб ён зумуруваўся і ня піснуў.
УГАМОВЫВАЦЬ незак. Сунімаць. Раз некыму угамовывыць, дык і растуць распустымі. УГАМОВЫВАЦЦА незак. Сунімацца. Скажы, каб угамовывыліся, ніхай ня ждуць бацькі с пугыю.
УГАМОННІК м. Свавольнік, непаседа. Яй-богу, я прігатовіла на етыга угамоньніка прут, апсяку, толька
77 👁