УВАЖЫСТАСЦЬ ж. Павага. Якея ты уважыстысьці хочыш ач шугалея, ён усігда як вецір, асобінна, калі хто пыцсыкнець. УВАЖЫЦЬ незак. перан. Дараваць. Я б мылаток уважыў, дык жа ён учора пабыў у пуні — i задоўкі німа. УВАЗНАВАЦЬ незак. 1. Пазнаваць. Я ўжо мала каго зь дзедкыўцыў увызнываю. 2. Даведвацца. Ты як-небудзь увызнывай npy Пуўлюкоўну, калі іна сыбіраіцца паехыць к сынам. УВАЙЦІЦЬ зак. Пайсці, знікнуць. Табе даўно нада було увайціць am 'етуля i ні мазоліць нікому вачэй. УВАЛЬНЩЬ зак. перан. 1. Пазбавіць. Увальш ты мяне am етыя капусты, іна дужа кісла. 2. Паслабіць, адпусціць. Вярёўку увальні, ну зразу ні атпускай, паціхіньку спускай ка мне. УВАСКРАСАННЕ н. Пачатак лепшага жыцця. Hi жылаю я нікому такога увыскрісаньня, як Пытапіхіна жызьня зыдылася. УВЕЧЧЫКА н. памянш. Калецтва. Нейдзі ў лесі зыработыў увеччыка, цяперя пріметна ныхрамывыіць. УВУЗДЭЧЫЦЬ зак. метаф. 1. Моцна ўдарыць. Як увуздэчыць хырашэнька, тады ты будзіш знаць, ці нада трогыцца. 2. Забіць, знішчыць. Пат хеорысьцім прісачыў тхыря i увуздэчыў палкыю. УВЫКАЦЦА незак. Прывыкаць. Я віджу, што ён у цябе дужа к соскі увыкаіцца, нада атвучывыць. УВЫКНУЦЦА зак. Прывыкнуць. Увыкліся ціляты у авёс бегыць, ніякыга зладу зь імі німа. УВЯЗКА ж. Завязка. Увязкі ні кідай айдзе зря, яны часта пад рукі нада. Памянш. УВЯЗАЧКА. Пушукай-ка мне другую увязычку, ema пырвалыся. УВЯЗЫВАННІК м. Той, хто ўвязвае. Hy якей ні ўвязывыньнік, алі ж воз дзяржыцца, ні рызвалііцца. УВЯЗЫВАННІЦА ж. Ікая увязывыньніца, такей i вузёл выйшыў. УВЯРАЦЦА незак. Пераконваць, пераконвацца. Цьвёрда увіряцца ня буду, ну, na-мойму, яны ехыцъ у Быхыў ні зьбіраліся
0 👁