ТПРУЗЕЯ, ТПРУЗЕЙКА ж. дзіц. ласк. Карова. Січас наша тпрузея прідзіць дворку i мылычка прінясець. Я пайду тпрузейку пасьвіць, ці прідзіш ты мне пымыгаць? Памянш.
ТПРУЗЕІЧКА. Просіць піць тпрузеічка, зынясём ёй вядзерца вады.
ТПРУКАННІК м. Той, хто супыняе каня выгукам «тпру». Усё з вьіпріжым возіцца ваш тпрукыньнік, конь яго ня слухыіць.
ТПРУКАННІЦА ж. Глядзі, каб тпрукыньніца ні пыляцела с кыня новым у зямлю.
ТПРУСЮТА, ТПРУСЮТКА, ТПРУСЮТАЧКА, ТПРУСЯ, ТПРУСЬКА, ТПРУСЕЧКА ж. дзіц. Цялё, цялушка. Відзіш, як наша тпрусюта піць хочыць, аж у сенцы прыгыіць. Дывай скорінька кашку дыядзім i пойдзім тпрусютык глядзець. Тпрусютычка ужо ў пуньку пышла, спаць зыхацела. Пыгладзь тпрусю, ня бойся, іна ні бадзецца. Чуіш, як тпруська піць хочыць, мікыіць лі Ганык. Січас тпрусічка прібягіць с поля.
ТПРУСЮТКАННІК м. Той, хто падзывае цяля выгукам «тпрусют». Ня йдзець к тпрусюткыньніку цёлычка, голысу яго ні знаіць.
ТПРУСЮТКАННІЦА ж. Другая тпрусюткыньніца на помышч пабегла, a цялёнык i дзьвюм ня ловіцца.
ТРАВІНАЧКА ж. памянш. Адно каліва травы. Скот прайшоў, выгрыз i вытыптыў, а тута жыра ўдаріла, травтычкі ні асталыся.
ТРАВІЧКА, ТРАВІЧАЧКА ж. памянш. Трава. Tpaвічку сыгрябі акуратна ды рыстрясі ны абложкі, ніхай сохніць. Ны аборку травічычка суха, зьвяжы ў ношку ды на жэрдзя складзі. Узмацн.
ТРАВЮГА. Зыцягнула ячмень травюгыю, нічога ня будзіць, ячменіны кой-айдзе відны.
ТРАВЯНЕЙШЫЙ прым. Болып травяны. I ў мяне многа травы ны ўсадзьбі, а твой кусок яшчэ трывянейшый.
ТРАНДЗІНА ж. Лахман. Нейкыя трандзіна вісела ны прясьлі, ты ішоў i ні ўзяў, нымякла. Памянш.
TPAHДЗІНКА. Прібярі трандзінкі к месту, чаго ім выляцца айдзе зря.
ТРАНДЫ мн. Лахманы. Нада пірятресьць транды ды пірісушыцЬу можа Нінка пріедзіць, зыбярець што. Павеліч
Дадатковыя словы
тпрўкыньнік, тпрўкыньніца, тпрўська, тпрўсю, тпрўсічка
4 👁