пра іх дачку так скызаў, цяперя сьціраюць яго. СЦЕРЦЬ зак. 1. Правесці абрад лячэння. А можа ета з вачэй стала, можа яго нада сьцерць солькыю? 2. Знішчыць маральна. Яны каб прімелі, сьцёрлі б цябе, ета толька сілы ў іх мала.
СЦІРАЧКА ж. памянш. Гумка. Харошыя была сьцірычка, любоя чарніла брала і нейдзі пыцірялыся.
СЦІШАННЕ, СЦІШЫВАННЕ н. Суніманне. Словым ны яго ні падзейнічыіш, ны яго нада сьцішаньня с пужкыю. Ні ўсякій такоя сьцішывыньня слухыіць.
СЦІШОК м. Верш. Я дужа хырашо сьцішкі рысказывыла, а Васіль луччы мяне зыдачкі рішаў. Памянш. СЦІШОЧАК. Ты штоб сьцішочык выўчыў ґ заўтріму!
СЦІШЫВАЦЬ незак. Сунімаць. Балыўныя ў іх мульчуганы, нада, каб бацька сьцішывыў. СЦІШЫВАЦЦА незак. Сунімацца. Калі ня будзіця сьцішывыцца, я вас другім мыкарым сьцішу.
СЦЫРКЫВАННЕ н. Здойванне. Сцыркывыньня якой карові нада, а якой ні нада.
СЦЭЛІЦЬ зак. Ацалець. Пріехылі вірьха і пычалі дзяреўню паліць, ну із-зы Сыжа красныя ныскачылі, наша хата сцэліла.
СЦЯБАННЕ н. перан. Выпіванне. Будзіць яму калі сьцібаньня, дысьцібаіцца, што ў сьнягу мёрзлыга найдуць.
СЦЯБАЦЬ незак. перан. Піць. Ні сьцісьняюцца, ладна сьцібаюць і адзін, і другей. СЦЁБНУЦЬ зак. Выпіць. Учора былі зы Сажом, у іх нейкыя рыдня тама, відна, сьцёбнулі: красьнінькія ішлі.
СЦЯБУНЬ выкл. Пра сцябанне. Пыдыйшоў ззаду, сьцябунь пужкыю, а конь сьвісь, зы адною каплію ня ў зубы.
СЦЯГА ж. 1. След, сцежка. Быльшая сьціга праложына па жыту, відна, коні прабеглі ныпрямкі. 2. Доўгая жардзіна. Дзьве сьцягі прівёз, пыт пряслым ськінуў, нада апчысьціць, ніхай сохнуць.
СЦЯГЕНЧЫК м. эмац. Сцягно. Я к лету пріблюла сьцягенчык, ён пацсох, дзеці пад'едуць — зьядуць с ахоткі.
СЦЯГЫВАЦЬ незак. перан. 1. Звозіць, зносіць. Мы помнім, як нызад у дзяреўню двары сьцягывылі. 2. Сасмоктваць. Пырысят многа, сьцягывыюць сьвіньню. 3. Спраў-
78 👁