Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
нёмшы пыцягі, можна будзіць далыйы крючча вешыць i ряшэціць. ПАДЛУЗКЫВАННЕ н. Дадаванне пры лузганні. Ну якоя ж у цябе падлузкывыньня, што ты дзесіць стручкоў рузлузнуў i кінуў. ПАДЛУЗКЫВАЦЬ незак. Дадаваць пры лузганні. Мулувата квасолі зваріць, сяджу, падлузкывыю. ПАДЛУЗКЬІВАЦЦА незак. Дадавацца пры лузганні. Я віджу, што ў цябе дужа ніахотна квасоля падлузкывыіцца. ПАДЛУЗКАЦЬ, ПАДЛУЗНУЦЬ зак. Дадаць пры лузганні. Пудлузкай, кылі хочыш, гароху сабе ў кырман. Мулувата будзіць у гаршчок, нада б яшчэ стручкоў сколька пудлузнуць. ПАДЛУЗКАЦЦА, ПАДЛУЗНУЦЦА зак. Дадацца пры лузганні. Яшчэ з горсьць пудлузкаіцца i хваціць, многа ні нада. Каб яшчэ горсткі дзьве пудлузнулыся i ўсё. ПАДЛУЗКАНЫЙ, ПАДЛУЗНУТЫЙ дзеепрым. Пудлузканыга бобу ў кыцялку ні асталыся. Пудлузнутый гарох стаіць у кыцялку ны сяредній naлічкі. ПАДЛЭЎДЖЫВАЦЬ незак. метаф. Красці. Ён ня дужа сьцісьняўся, то тоя, то другоя падлэўджывыў. ПАДЛЭЎДЖАНЫЙ дзеепрым. Нешта падлэўджына, іначы б яны воёірімі ні хадзілі, а то аж сьвецюцца. ПАДЛЮБЛІВАННЕ н. Невялікая павага, любоў. У іх такоя падлюблівыньня: жывуць умесьці, што нейдзі дзецца. ПАДЛЮБЛІВАЦЬ незак. Крыху паважаць, любіць. Ня дужа ён падлюблівыіць сваю цёшчу, усігда кріва глядзіць. ПАДЛЯГАЦЬ незак. Прыкладаць намаганні, упіраючыся нагамі. Мы відзілі, як яны пыдлігалі пад воз: Icaŭ падлезіць, пхнецца, пыхціць, a етыя зы вярёўку чуць цягнуць. ПАДЛЕЖЧ зак. Прыкласці намаганні, упіраючыся нагамі. Ён адзін пыдляжыць i падніміць воз. ПАДЛЯЗАННЕ н. перан. Паддобрыванне з ліслівасцю. Як толька новыя нычальства пыіўляіцца, січас увідзіш яго пыдлізаньня. ПАДЛЯЗАЦЬ незак. перан. Паддобрывацца з ліслівасцю. Доўга пыдлізаў к новыму стыршыне, a тэй ны яго i ўніманія ні абрышчаў. ПАДЛЯНІВАЦЦА незак. Крыху ленавацца. Ны навуку яны спасобныя, толька пыдлянівыюцца, ныстаўніца кызала: усё зразу зыпымінаюць. ПАДЛЯПЕШНІК м. Пляскач. Січас пыдляпешніка палучыш i ўнімісься, я доўга угыварівыць ня буду
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нўлыся, падлўзкывыньня, падлўзкывыю, падлўзкывыіцца, пудлузнўтый, пудлузнўць, рузлузнўў
1 👁
 ◀  / 305  ▶