ПАДКІДАЦЬ незак. перан. Падкладаць дадаткова (дровы ў агонь). Пыткідай у печ, ужо ўсё дыгарііць, чугуны ні спарюцца. ПАДКІНУЦЬ зак. Прайсці яшчэ (пра дождж). Хочыш, сяньня дождж узноў паткініць, пычынаіць хмаріць. ПАДКІНУТЫЙ дзеепрым. Падкладзены дадаткова (пра дровы ў агонь). Тута паткінута, ды мулувата. ПАДКЛАДЫВАЦЬ незак. Падшываць. А як na-мойму, тваю спадніцу ні нада пыткладывыць, пы дліньне іна ікраз ны цябе. ПАДКЛАДЫВАЦЦА незак. Падшывацца. Шый, шый, зыхватывый іголкыю, у цябе роўна пыткладывыіцца. ПАДКЛАДЖАНЫЙ, ПАДКЛАТЫЙ дзеепрым. 1. Падкладзены. Пыткладжыный хлеб увесь астаўся. Глядзі, каб мушчыным було пытклата. 2. Падшыты. Андрак пыткладжын, ато ён быў дліннуват. Рукаўкі пытклатыя, ня будуць аптрёпывьщца. ПАДКЛЕЙМАВАЦЬ, ПАДКЛЯЙМАЦЬ зак. Паставіць кляймо. Я вам пыткляймую ета мяса i вязіця прыдываць. Ён такей: можыць зразу пыткліймиць, а можьщь уздуріцца. ПАДКЛЕЦЦЕ н. Прастора пад клеццю. Прівыклі дзьве куріцы несца ў патклецьці, доску пыдымаю ды маліц лазіць зы яйцымі. Памянш. ПАДКЛЕЦЦІКА. Патклецьціка нізінькыя, туды дужа ні пралезіш. ПАДКРАВАЦЦЕ н. Месца пад ложкам. Дыстань яблык с пыткрывацьця, там харошыя антоныўкі ёсьць, яны доўга ліжаць, ня порцюцца. ПАДКРУЧЫВАННЕ н. перан. Падбухторванне, узбуджэнне. Нічога ні пулучылыся c паткручывыньня: Сыўчанок ім ні паверіў. ПАДКРУЧЫВАЦЬ незак. перан. Падбухторваць, узбуджаць. Кажын раз суседзі яго паткручывыюць i c аднаго боку, i з другога. ПАДКРУЦІЦЬ зак. Падбухторыць, узбудзіць. У іх была адна цэль: пысваріць Лістрацёнка сы стыршыною, паетыму i путкруцілі. ПАДКРУЧАНЫЙ дзеепрым. Калі бягіць паткручыный, яго зразу пызнаць можна. ПАДКРУЦЕМШЫ дзеепрысл. Толька пысьміхаюцца, путкруцёмшы Аўсяёнычка. ПАДКУДЛАЧЫВАННЕ н. Невялікае кудлачанне. Ныравіцца ім такоя путкудлачывыньня, ніхай кудлацюцца. ПАДКУДЛАЧЫВАЦЬ незак. Рабіць больш кудлатым. Усё свае кудрі путкудлачывыіць, хочыць Андрею пыныравіцца. ПАДКУДЛАЧЫВАЦЦА незак. Рабіцца
Дадатковыя словы
паткрўчывыньня, паткрўчывыюць, паткрўчыный, пыткляймўю, пыткліймйць
1 👁