ПАГАГАТАЦЬ зак. груб. Пасмяяцца. Яны толька i сыбіраюцца, каб пыгыгытаць нат кім-небудзь, праціўныя людзі.
ПАГАГОКАЦЬ зак. Пагалёкаць. Троху пыхадзіў ny кустах, пыгагокыў, ніхто яму ні адгукаўся.
ПАГАДЗІЦЬ зак. Папсаваць. Многа було адзёжы, i ладныя была, дык ці яны біряглі, за год усё пыгадзілі.
ПАГАДЗІЦЦА зак. Папсавацца. Нада було пірібраць яблыкі, плашэйшыя расходывыць, ато ўсе разым пыгадзюцца.
ПАГАДЖАНЫЙ дзеепрым. Што ж ты с пыгаджыныга пылытна зьдзелыіш, толька ны анучы парежыш.
ПАГАДЗІЦЬ зак. Дагадзіць. Пыгадзіла дык пыгадзіла сваім залоўкым, i ўсё рыўна нічога ні ў лад.
ПАГАДЗЕМШЫ дзеепрысл. 1. Дагадзіўшы. I пыгадзёмшы, нічога ёй ні ўладзіш. 2. Пачакаўшы. Трошку пыгадзёмшы, Кузьма c Трахімым пыдыйшлі.
ПАГАДЫВАЦЬ незак. Клапаціцца. Ня дужа твыя сьвякрова na кім пыгадывыіць, іна ні тыкая сызнацільныя.
ПАГАКАЦЬ зак. Пагрукаць. Нешта кулу гумна пыгакылі c пуўчыса, a тады пірісталі, ці саўсім пашлі, ці станкі дзелыюць.
ПАГАЛАГАЛЕЦЬ зак. неадабр. Пашумець, пакрычаць. Ну я ж віджу, што вам узноў хочыцца пыгылыгалець, як учора.
ПАГАЛАДЗІЦЬ зак. Патрымаць у голадзе. А ты іх пыгыладзі да позных абедыў, яны пірістануць пірібіраць, усё зы маліну зьядуць.
ПАГАЛАДЗЕМШЫ дзеепрысл. Пыгыладзёмшы, меншы будуць рыць носым.
ПАГАЛАДНЕЦЬ зак. Узмацніцца (пра голад, нястачы). Січас вы дужа храбры, а як пыгыладнеіць, будзіця рады сухой скарінкі.
ПАГАЛДЗЕЦЬ зак. асудж. Паразмаўляць бязладна i шумна, пакрычаць. Пріцімкым троху пыгалдзелі кылы Сьвірідывых, скора ўняліся.
ПАГАМАЦЬ, ПАГАМКАЦЬ зак. дзіц. З 'есці. Во якей ты малойчык, ўсё пыгамыў, чысьцінькыя місычка. Нада сьпірва пыгамкыць, а тады гуляць пойдзім.
ПАГАМАНЫЙ, ПАГАМКАНЫЙ дзеепрым. Нешта ў цябе дренна есца, пыглядзі-ка, у Вовы усё пыгамына. Ага, крупенька пыгамкына, нісколька ні асталыся.
ПАГАНДЛЯЧЫЦЬ зак. эмац. Пагандляваць. Не, доўга ён ні пыгындлячыць, ні зь яго натурыю зь людзямі апхадзіцца
12 👁