ПАВЕСІЦЬ зак. 1. Узважыць. Павесіла цубулю: роўна дзьвінаццыць хунтыў. 2. Заважыць. Харошыга кыбына аткармілі, ён ня меншы пітнаццыць пудоў павесіць.
ПАВЕТАЧКА ж. памянш. Павець. Каб хуць крошышныю паветычку пріпяў, склаў ба тоя-сёя, палку б дроў кінуў, ні так ба мякла.
ПАВЕТРЫЕ н. Звычай, мода. Ета паветрія такоя було, каб абізацільна пустуху пятроўшчыну вынасіць.
ПАВІВАННЕ н. Навіванне на вяроўку трэцяга сувоя. Пывіваньня дужа укріпляіць, задоўку як паўеш, ёю што хочыш увязывый — ні парьвецца.
ПАВІВАННІК м. Той, хто навівае на вяроўку трэці сувой. Усюрьёз пывіваньнік узяўся зы работу, большы ў яго задоўка ні парьвецца. ПАВІВАННІЦА ж. Сь цябе б і пывіваньніца нядренныя выйшла.
ПАВІВАЦЬ незак. Навіваць на вяроўку трэці сувой. Раншы многія вярёўкі пывівалі, ета цяперя ня ўюць і ні пывіваюць, і кынапель ня сеюць. ПАВІВАЦЦА незак. Навівацца на вяроўку (пра трэці сувой). Калі ўмеіш віць, то будзіць і пывівацца. ПАВІЦЬ зак. Навіць на вяроўку трэці сувой. Бацька мой быў масьцір у етым дзелі, як паўець, яго вярёўка луччы зы хвабрішныю. ПАВІЦЦА зак. Навіцца на вяроўку (пра трэці сувой). Калі хырашо паўецца, будзіць многа кряпчэй. ПАВІВАНЫЙ, ПАВІТЫЙ дзеепрым. Не, вожычык пывіваных ні було, пывівалі задоўку, пірядоўку. Відзіш, ета вярёўка павіта, на ёй трі суваі.
ПАВІДЗЕЦЬ зак. 1. Убачыць. Каб я зь яе глупысьць якую павідзіў ці яшчэ што,— не, разумныя баба. 2. Шмат пабачыць. Ужо сколька Кіряёнык павідзіў белыга сьвету, ніхто столька ні павідзіў, два акіяны піріплуваў. ПАВІДЖАНЫЙ дзеепрым. Убачаны (пра вялікую колькасць). У яго жызьні ўсяго було павіджына: і як сыр у масьлі кытаўся, і бяс крошкі хлеба нысядзеўся.
ПАВІЛІЧКА ж. памянш. Павітуха (травяністая расліна). Пывілічку вырывай і выкідывый, яе ніякыя скаціна ня есьць, нейкыя ніядомыя.
ПАВІСЕЦЬ зак. перан. Пасядзець (над чым). Яны бегыўшы нызьбіраліся, цяперя пывіселі нут крупенію і вылізьлі з-зы стыла.
ПАВІХЛЕЦЬ зак. Папрагнуць. Пывіхлела, пакуля я дыла ёй пыпряньнікыў,— смашныя, у горыдзі старэй купіў.
76 👁