Старонка 279
◀ / 305 ▶
ПЛЕЦЕНКА, ПЛЯЦЯНКА ж. 1. Акуратна сплецены кошык. Плецінкі, бувала, схвацім і пабеглі ны бызар. Нашчыпіць бальшую пліцянку шчаўлю і пынісла ў горыд, глядзіш, на хлеб у яе ўжо ёсьць. 2. Аплеценая бутэлька. У мяне была бальшая плецінка на восім літрыў, я ў яе красін браў. Пабілыся мыя пліцянка, жалка. Памянш. ПЛЕЦЕНАЧКА, ПЛЯЦЯНАЧКА. Акуратна сплецены кошык. Раншы ны бызарі былі красівыя плецінычкі, зысыжанцы плялі. Із-зы Сыжа прівазілі пліцянычкі к нам ны бызар, дужа акуратна сплеціныя. ПЛЕЦЦЮ прысл. Густа, як бы сплёўшыся. Вішні плецьцю, ды буйныя, салодкія. Гуркі пряма плецьцю ліжаць ны грідах. ПЛЕЧАЧКІ мн. памянш. Плечы. Худзюсінькій, танюсінькій, плечычкі тэя, што рук ні пыкладзеш. Павеліч. ПЛЕЧЫШЧЫ. Лукерын мужык — здаровый мушчынішча, морда красныя, плечышчы хуць сажнім мерій. ПЛЕШАЧКА ж. памянш. Плешка. Ладныя б гвозьдзікі, ды ўсе бяс плешычык, усё дно як нарошня пыцьсіканы. ПЛЁТАЧКА ж. памянш. Нагайка, плётка. Тады ён прііжджаў за сеным і кажный раз новыю плётычку прівазіў. ПЛЁХАННЕ, ПЛЁХКАННЕ н. Плюханне. Кажныя посьлібедзьдзя у іх плёхыньня пычынаіцца, ну выда цёплыя. Я пы біряжку ішла, дык чула плёхкыньня, а хто тама быў, я ні глядзела. ПЛЁХКАЦЬ незак. Плюхаць. Доўга плёхкылі посьлі абеда, нукупаліся уволю. ПЛЁХКАЦЦА незак. Плюхацца. Як пычануць плёхкыцца, і пры казьбу забудуць, і пра ўсё на сьвеці. ПЛІСКАННЕ н. Бліск. Во раншы було пліскыньня: мылыдня як різанець, різанець і зразу гром, ажно аглушыць. ПЛІСКАЦЬ незак. Пабліскваць. Зь вечыра у том баку, ат Рыдзівоныўкі пліскыла, алі гразы ні сыбралыся. ПЛІСНУЦЬ зак. Бліснуць. У том баку два разы дужа сільна пліснула. ПЛІХНУЦЬ зак. перан. Ударыць. Як пліхніць яму квакуха у самыя ліцо, мыгла вочы выдзіўбыць. ПЛОЙМІШЧА ж. 1. Вялікая колькасць. Плоймішчу скыта дзяржыць, ніяк ні нысытаіцца. 2 перан. іран. Сваякі. Іх тыкая плоймішча, азялілі дзярэўню. ПЛОТНІЦТВА н. Праца плотніка. Змалку пашоў і па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 305 ▶