ПЕРАШНЫПАРЫЦЬ зак. Перашнарыць. Толька зайдзіць, усё усюдых піряшныпыріць, мы яго знаім. ПЕРАШНЫПАРАНЫЙ дзеепрым. Тама ды вас було усюдых піряшныпыріна.
ПЕРАШНЫХАРЫЦЬ зак. Абшукаць хутка і старанна. Зайдзіць на двор, іна табе усе куточыкі піряшныхыріць. ПЕРАШУКЫВАЦЦА незак. Доўга шукаць. Я ўсігда піряшукывыюся то таго, то другога, нічога на месьці ні ляжыць. ПЕРАШУКАНЫЙ дзеепрым. Усюдых пірішукана, я ні прідумыю, айдзе тэя нажнічкі.
ПЕРАШУРОВЫВАННЕ н. 1. Стараннае пераціранне. Каб іна іс сваім пірішуровывыньнім посыд ні пабіла, ато с тарелкымі туга. 2 перан. Перапраўлянне. Сам ні ш чым астаніцца зь еткім пірішуровывыньнім.
ПЕРАШУРОВЫВАЦЬ незак. 1. Старанна пераціраць. Нашто табе яшчэ раз пірішуровывыць скамейкі. 2 перан. Перапраўляць. Усю восінь пірішуровывылі туды яблыкі, а посьлі бульбу.
ПЕРАШЧЫПНУЦЬ зак. Перашчыкнуць. Тыкая танюсінічкыя яе дзяўчонка, што, кажыцца, пірішчыпнуць можна. ПЕРАШЧЫПНУЦЦА зак. Перашчыкнуцца. Тута пірішчыпнецца шчыпцямі, калі жыманеш ладна.
ПЕРАШЧЫЎЛЯЦЬ зак. Перашчыкнуць. Ішла зь імі нейкыя дзяўчонка як стрікыза, яе пірішчыўляць можна двумя пальцымі.
ПЕРВАСЦЬ ж. Самы пачатак. Ета ў цябе была первысьць, глядзі, каб стала пасьледнім разым пу чужых сыдках лазіць.
ПЕРЛАМУТРЫК м. памянш. Перламутравы выраб. Табе хочыцца, каб пірламутріку купіў, абыкнавенных гузікыў ня хочыш.
ПЕРЦЦА незак. перан. Выходзіць масай, напорам (пра дым, пару). Ідзём мы — глянь: дым са ўсіх вокын прецца у Лявона.
ПЕСЕЛЬНІК м. Ахвотнік паспяваць. Ого, твой сьвёкыр якей быў песільнік, мы яго хырашо помнім. ПЕСЕЛЬНІЦА ж. У нас було многа песільніц, бувала, дзярэўня зьвініць ат песін.
ПЕТРАННЕ н. экспр. Разуменне. Якога ты хочыш петріньня, кылі ён як глумачок, ні ў чом ні рызьбіраіцца.
ПЕТУХОЎ прым. Пеўневы. Ета ж пітухова перья выляіцца, яго шкумаціў нехта, ці ні пупаў яго тхорь.
ПЕТУШКІ мн. Касачы (кветкі). У мяне сідзяць два кусьцікі пітушкоў, кылі хочыш, вырый сабе адзін
116 👁