ПАЯЎ м. З 'яўленне. Каторый год пыяву іх тут німа, дужа даўно ні прііжджалі. ПЕКАННЕ н. Лёгкі ўдар. Вот табе будзіць січас neкыньня, што ты балыісься i ня слухыіш бабу. ПЕКАЦЬ незак. 1. Удараць злёгку. Ета суседзкія дзеці нешта пекыюць ны дрыватоньні. 2 перан. Разумець. Мала чаго ён пекыіць у жызьні, толька другіх слухыіць. ПЕКЛАВАННЕ н. Цяжкая, пакутлівая праца. Нашто мне такоя піклуваньня, хваціць зь мяне аднаго сьвіньнёнка. ПЕЛЯСКАННЕ н. Плёсканне. Кынчайця пілісканьня, нада скарей яду складывыць, c таго кынца ужо паехылі ў луг. ПЕЛЯСКАННІК м. Той, хто плёскаецца. Намочуцца пілісканьнікі, што ўзноў пірідзіваць нада будзіць. Памяти. ПЕЛЯСКАННІЧАК. Твой пілісканьнічык, хочыш, усю ваду ны сябе выльліць. ПЕЛЯСКАННІЦА ж. Падолы мокрыя у пілісканьніц, ну троху выпылыскылі скацірсьці. ПЕЛЯСКАЦЦА незак. Плёскацца. А што дзітваре дзелыць, речка пад бокым, дык цэлымі днямі пялешчуцца. ПЕНАЛІК, ПЕНАЛЬЧЫК м. памянш. Пенал. Ён у нас акураціст: урокі падзелыіць, кніжычкі у сумычку складзець, кырындашы у піналік паложыць. Мы як учыліся, самі дзелылі пінальчыкі, бувала, доўга возісься зь ім. ПЕНДРЫЦЬ незак. Цяміць, кеміць, разумець. Што ты рысказыіш, калі яны ў тваём дзелі нічога ня пендрюць. ПЕНІЯ ж. Пеня. Налог нада воўрімя плаціць, тады пенія росьць ня будзіць. ПЕПІНКА.ж. Яблыня i плод пепін. Я сабе чатырі пепінкі пысадзіў, я іх сам люблю i дзеці любюць. Памянш. ПЕПІНАЧКА. Пыдажджы мінутку, я січас прінясу neniнычык, яны дужа смашныя. ПЕРААБЛОЖЫВАЦЬ, ПЕРААБЛОЖЫВАЦЦА незак. Ляжаць аблогай. У іх бальшэй кусок поля піріабложывыіць. Ці ня трецьцій год у вас тэй клін піріабложывыіцца. ПЕРААБЛОЖЫЦЬ, ПЕРААБЛОЖЫЦЦА зак. Паляжаць аблогай. За возірым поля піріабложыла, жыта увосінь пасеюць. Што піріабложыцца, ета нічога, толька надоўга зупускаць ні нада. ПЕРАБАРШЧОНЫЙ дзеепрым. Дадзены звыш меры. Солі сюда пірібаршчона, ці ня трі разы сыпыла. ПЕРАБАЎЛІВАННЕ, ПЕРАБАЎЛЯННЕ н. 1. Дадаванне звыш патрэбы. Узноў тваё пірібаўлівыньня ic caхырым. Ня сып, каб пірібуўляньня пулучылыся. 2. Пера
2 👁