ПАШАТАНЫЙ дзеепрым. Пахістаны. Hy дык што, кылі шула пышытана, у яго сукі ў зямле крепкія, нада аткапывыць. ПАШАТКАВАЦЦА зак. Пасячыся на шаткоўні. Пыдажджыця трошку, капуста пышаткуіцца i тады возьміця карыта. ПАШВІГІКАЦЬ зак. 1. Пакідаць шпурляючы. Увайшоў у хату, усё пышвігікыў, пышвігькыў c крюкоў — шукаў аброць. 2. Заняцца кіданнем. Пышвігікый-ка ўверьх снапы, рукі зыбыляць. ПАШВІГІКАНЫЙ дзеепрым. Не, я зы табою пышвігікыныя сыбіраць ня буду, сам зьбірай. ПАШКІ мн. Падпашша. У цябе пашкі пырваліся, нада ўзяць іголку зь ніткыю ды зуцуруваць. ПАШКУМАДЗІЦЬ зак. Пашкуматаць. Яны трецьція штанёнкі пушкумадзілі за лета, ны малых усё як гаріць. ПАШКУМАДЗЩЦА зак. Пашкуматацца. Щлагрейка пушкумадзілыся саўсім, ні ныдзівай ты яе большы. ПАШКУМАДЖАНЫЙ дзеепрым. Пыглядзі у том пушкумаджыным тряп'е, можа i выбіріш лапічык. ПАШМЫГЫКАЦЬ зак. Пашукаць, агледзець таемна. Ці ты яе ні знаіш: як зайдзіць, na ўсіх куточыкых пышмыгыкыіць. ПАШУРУХАЦЬ зак. Пашмуляць. Дай мякушка, я ніткі пушурухыю, ня будуць рыстряплівыцца. ПАШЧАНКА ж. Сківіца. Ух, усердзіўся, зубы сьціскывыіць, толька пашчынкі скріпяць. ПАШЧУПЬІВАЦЬ незак. Мацаць час ад часу. Кычанкі пашчупывый, ці тужэюць яны хут трошку. ПАШЧЫКАТАЦЬ зак. перан. Шпарка пабегчы. Мальчыкі у лес пышчыкыталі, арехі ужо сьпелыя. ПАЮРЫЦЬ зак. Пазаігрываць, пазаляцацца. Hy што, трошку пуюріў, а тады жаніўся, пріцішыўся. ПАЮШЫЦЦА зак. Павесці сябе неспакойна. Ты іх луччы ня трогый, ніхай троху паюшуцца, яны скора уціхамірюцца. ПАЯДАЦЬ зак. Пахарчавацца. Зуб быў сікрітарём, шлець к нам Пушковыга: ніхай ён нядзелю пыідаіць, пакуля кварціру найдзіць. ПАЯЗД м. Павозка, карэта. Паны ў пыязды садзіліся, а мы толька глядзелі: во каб i нам у таком праехыць. ПАЯКАТАЦЬ, ПАЯКАТАЦЦА зак. Паенчыць. Ох, пыікытаў Пятрок, папёкшы ногі, ну тыкі аппечыныя дужа больныя. Ня столька тамыцька болі, сколька ён пыікытаўся
Дадатковыя словы
пашчўпывый, пушурўхыю, пышаткўіцца, тряпе
0 👁